Рамонт дарогі ў пункце пропуску Беняконі працягнецца да канца месяца — Дзяржпагранкамітэт

12 чэрвеня, Позірк. Рамонт дарожнага пакрыцця, які распачаўся ў пункце пропуску Беняконі (з літоўскага боку — Шальчынінкай), працягнецца да 30 чэрвеня, вынікае з паведамлення прэс-службы Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
“У сувязі з гэтым на названы перыяд зменіцца схема арганізацыі дарожнага руху, — заявіла ведамства. — Кіроўцам транспартных сродкаў, якія плануюць перасячэнне дзяржаўнай мяжы ў гэтым пункце пропуску, неабходна кіравацца часовай схемай і быць пільнымі да патрабаванняў дарожных знакаў. Просім улічыць гэтую інфармацыю пры перасячэнні мяжы”.
Варта адзначыць, Дзяржаўны мытны камітэт раней паведаміў, што планавы рамонт асфальтабетоннага пакрыцця ў пункце Беняконі будзе праводзіцца толькі два дні — 12 і 13 чэрвеня. Мытня папярэдзіла, што гэта “можа адбіцца на цяжкасці руху транспартных сродкаў, якія накіроўваюцца праз гэты пункт пропуску”.
Паводле інфармацыі Дзяржпагранкамітэта, максімальная колькасць транспарту, які за суткі можа перасекчы мяжу праз гэты пункт у адным напрамку, — 390 легкавых і 250 грузавых аўто.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЖыхары Беларусі сталі есці больш мяса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на 6-м месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у чэрвені, на 11-м — за першую палову 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства



