Мінск 19:19

За кантрабанду беларускіх цыгарэт жыхар Польшчы прыгавораны да 2,5 года пазбаўлення волі

Фота: Памежная ахова Польшчы

12 чэрвеня, Позірк. Аб вынесеным судом прыгаворы па справе аб кантрабандзе цыгарэт з Беларусі з выкарыстаннем паветраных шароў паведаміла 12 чэрвеня Памежная ахова Польшчы.

Адзначаецца, што ў кантрабандзе прызнаныя вінаватымі трое грамадзян Польшчы, двое з якіх былі затрыманыя ў кастрычніку мінулага года падчас сумеснай аперацыі памежнікаў і паліцыі.

Па месцы жыхарства затрыманых былі канфіскаваныя прадметы, якія з’яўляюцца доказамі па справе, у тым ліку тэлефоны, SIM-карты і прылады для вызначэння месцазнаходжання метэазондаў.

Адзін з фігурантаў прыгавораны да 2,5 года пазбаўлення волі. Двое астатніх атрымалі ўмоўныя тэрміны зняволення. Усім тром таксама прызначаныя буйныя штрафы.

Удакладняецца, што абвінавачванне тычылася дзеянняў абвінавачаных з верасня 2024 года па красавік 2025-га, за гэты перыяд яны даставілі ў Польшчу 11,5 тыс. пачкаў цыгарэт.

Падзяліцца: