На ўзроўні ЕС трэба працягваць палітыку ізаляцыі і санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі — кіраўнік МЗС Літвы

12 чэрвеня, Позірк. У Літвы і беларусаў, якія дамагаюцца перамен, агульная мэта — “дэмакратычная і свабодная Беларусь”, заявіў міністр замежных спраў гэтай балтыйскай дзяржавы Кястуціс Будрыс 12 чэрвеня ў Вільнюсе на сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сіл, грамадзянскай супольнасці, дыяспары, незалежных СМІ, адукацыйных ініцыятыў, бізнесу і рэлігійных супольнасцяў.
“Цяперашні аўтарытарны рэжым Беларусі нясе пагрозу нацыянальнай бяспецы Літвы, бо краіна з’яўляецца палітычным і ваенным саюзнікам Расіі, якая вядзе агрэсіўную палітыку, — цытуе чыноўніка прэс-служба літоўскага МЗС. — З гэтай прычыны неабходна на ўзроўні ЕС працягваць палітыку непрызнання рэжыму, яго ізаляцыі і санкцыйнага ціску, адначасова ўзмацняючы падтрымку беларускіх дэмакратычных сіл і народа Беларусі”.
Адзначаецца, што кіраўнік знешнепалітычнага ведамства абмеркаваў з удзельнікамі сустрэчы “становішча беларускіх дэмакратычных сіл у Літве” і пацвердзіў “цвёрдую падтрымку” з боку Вільнюса на адрас беларускага народа“.
“Было падкрэслена, што Вільнюс застаецца бяспечнай прасторай для дзейнасці беларускіх супольнасцяў, — гаворыцца ў паведамленні. — У ходзе дыскусіі міністр разгледзеў практычныя пытанні, што ўзнімаюцца беларускімі арганізацыямі, звязаныя з працэдурамі выдачы шэнгенскіх віз, дазволаў на часовае пражыванне ды іншых дакументаў, а таксама з больш паспяховай інтэграцыяй грамадзян Беларусі ў жыццё літоўскага грамадства”.
“Было адзначана, што ўсе рашэнні прымаюцца зыходзячы з нязменнай рашучасці Літвы дапамагаць беларусам, пры адначасовым захаванні нацыянальнага заканадаўства, права Еўрапейскага саюза і патрабаванняў нацыянальнай бяспекі”, — падкрэсліла прэс-служба ведамства.
Заяўлена, што па выніках сустрэчы “дасягнутая дамоўленасць працягваць дыялог і супрацу ў мэтах умацавання беларускай грамадзянскай супольнасці, адукацыйных ініцыятыў і ўстойлівасці да дэзінфармацыі, а таксама іншых агульных пагроз”.
Колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве апусцілася ніжэй за 49 тыс.
У траўні Літва дала статус уцекача 6 грамадзянам Беларусі

- Грамадства
- ГрамадстваНасуперак закону шклозавод "Нёман" і Мінбудархітэктуры рэкламуюць алкагольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ ліпені 2026 года найбольш падаражэлі гарачае водазабеспячэнне, авіябілеты і аўтазапчасткі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 9,4% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства

