Кіроўцы беларускага аўтобуса нелегальна ўвозілі ў Польшчу лекі і цыгарэты — адзін аштрафаваны, на другога заведзеная крымінальная справа

12 чэрвеня, Позірк. Аб прадухіленні кантрабанды лекаў і цыгарэт у рэйсавым аўтобусе з Беларусі паведаміла Палата падатковага адміністравання Беластока (Польшча).
Паведамляецца, што супрацоўнікі мытна-падатковай службы ў пункце пропуску Баброўнікі (з беларускага боку — Бераставіца) падчас надгляду рэйсавага аўтобуса Мінск — Варшава выявілі ў прыборнай панэлі, вадзіцельскім сядзенні і ашалёўцы столі 50 ампул гармону росту, 20 упаковак лекаў, якія ўжываюцца для лячэння дыябету і атлусцення, і 40 пачкаў цыгарэт.
У кантрабандзе лекаў, рынкавы кошт якіх ацэнены амаль у 36 тыс. злотых (каля 9,8 тыс. долараў), прызнаўся 38-гадовы кіроўца аўтобуса. У дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа. Акрамя таго, беларусу пагражае крымінальная адказнасць за парушэнне палажэнняў закона, які рэгулюе ўвоз лекавых сродкаў на тэрыторыю Польшчы.
Адзначаецца, што аб падазрэнні ў здзяйсненні дадзенага злачынства праінфармаваная паліцыя, аднак аб затрыманні кіроўцы польскі бок не паведамляе.
У спробе незаконнага ўвозу цыгарэт у Польшчу прызнаўся другі, 58-гадовы зменны кіроўца аўтобуса, які аштрафаваны на 800 злотых (каля 218 долараў).
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПрамежкавыя тавары ад пачатку года падаражэлі на 6,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка



