Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту за 2025 год склаў 2 млрд рублёў

12 чэрвеня, Позірк. Выкананне рэспубліканскага бюджэту ў 2025 годзе ажыццяўлялася ва ўмовах “пагаршэння знешнегандлёвага сальда, высокага ўзроўню пазыковай нагрузкі ў асобных галінах, што абмяжоўвае інвестыцыйную актыўнасць”, паведаміла Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па выніках разгляду 12 чэрвеня адпаведнага закона.
Як адзначаецца, першапачаткова выдаткі бюджэту былі зацверджаныя ў памеры 50,3 млрд рублёў, зыходзячы з прагназуемага аб’ёму даходаў у 45,8 млрд. Дэфіцыт меркаваўся ў памеры 4,5 млрд.
Аднак з улікам унесеных у 2025-м змяненняў удакладненыя паказчыкі рэспубліканскага бюджэту склалі: па расходах — 53,4 млрд рублёў, даходах — 49,5 млрд, дэфіцыт — 3,8 млрд.
Дэ-факта, як паведамляецца, у 2025-м у рэспубліканскі бюджэт паступіла 50,4 млрд рублёў (+1,8% да ўдакладненага гадавога плана). Асноўнай крыніцай з’яўляліся падатковыя даходы, за кошт якіх сфарміравана 69,7% усіх даходаў. Непадатковыя даходы склалі 15,2%, бязвыплатныя паступленні — 15,1%.
Выдаткавана было 52,4 млрд рублёў (-1,8% да ўдакладненага гадавога плана). Выдаткі на фінансаванне агульнадзяржаўнай дзейнасці склалі 23,1 млрд (-2,1% удакладненага гадавога плана).
Такім чынам, дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту ў 2025 годзе склаў 2 млрд рублёў.
Рэспубліканскі бюджэт на 2026 год зацверджаны з дэфіцытам у 4 млрд 348,9 млн рублёў: даходы — 54 млрд 384,3 млн; выдаткі — 58 млрд 733,2 млн.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПрамежкавыя тавары ад пачатку года падаражэлі на 6,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



