Хашчавацкі праз востры гумар і сатыру паказваў абсурднасць і жорсткасць улады — Ціханоўская

23 ліпеня, Позірк. Рэжысёр і грамадскі дзеяч Юрый Хашчавацкі быў “адным з тых, хто не баяўся казаць праўду ў вочы рэжыму праз сваё мастацтва”, заявіла беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, выказваючы спачуванні сям’і, блізкім, сябрам і калегам дакументаліста, пра смерць якога стала вядома 23 ліпеня.
“Яго легендарныя фільмы “Звычайны прэзідэнт”, “Плошча” сталі не проста хронікай нашай сучаснай гісторыі, а люстэркам, у якое шмат гадоў баяўся глядзець дыктатар”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”.
На яе думку, Хашчавацкі валодаў “унікальным дарам — праз востры гумар, сатыру і бязлітасную праўду паказваць абсурднасць і жорсткасць улады, вяртаючы людзям пачуццё годнасці”.
Дэмлідfр падкрэсліла, што рэжысёр да апошняга дня “заставаўся верным сваім прынцыпам і свайму народу”.
“Яго сыход — гэта вялізная страта для беларускай культуры і ўсяго нашага грамадства. Дзякуй вам за смеласць, за мастацтва і за праўду, Юрый”, — адзначыла яна.
Юрый Хашчавацкі нарадзіўся 18 кастрычніка 1947 года ў Адэсе (Украіна). У 1973 скончыў мясцовы тэхналагічны інстытут, у 1981 — Ленінградскі дзяржаўны інстытут тэатра, музыкі і кінематаграфіі.
Быў членам Саюза кінематаграфістаў Беларусі, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Падчас пратэстаў 2020 года ўвайшоў у Каардынацыйную раду па арганізацыі працэсу пераадолення палітычнага крызісу.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

