Мінск 07:41

Латушка — новаму прэзідэнту Польшчы: Спадзяемся на працяг падтрымкі дзеянняў Ціханоўскай, АПК і КР

Архіўнае відэа: прэс-служба Латушкі / стоп-кадр: "Позірк"

2 чэрвеня, Позірк. З абраннем на пасаду прэзідэнта Польшчы павіншаваў 2 чэрвеня Караля Наўроцкага намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.

“Мы спадзяемся на працяг палітыкі, заснаванай на важным, надпартыйным кансенсусе ў Польшчы адносна падтрымкі дзеянняў Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага пераходнага кабінета і Каардынацыйнай рады па дасягненні мэты, якая таксама адпавядае нацыянальным інтарэсам Польшчы, — незалежнай і дэмакратычнай Беларусі”, — напісаў палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.

Паводле даных Дзяржаўнай выбарчай камісіі Польшчы, у другім туры прэзідэнцкіх выбараў 1 чэрвеня прэзідэнт Інстытута нацыянальнай памяці Караль Наўроцкі набраў 50,89% галасоў выбаршчыкаў (пры яўцы 71,7%), яго апанент мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі — 49,11%.

Адметна, што большасць грамадзян Польшчы, якія галасавалі на выбарчым участку ў Мінску, падтрымала Тшаскоўскага. У другім туры са 108 выбаршчыкаў за яго аддало свой голас 57 (52,78%), за Наўроцкага — 51 (47,22%).

Падчас перадвыбарнай кампаніі 42-гадовы кансерватар Наўроцкі пазіцыянаваў сябе як абаронцу традыцыйных польскіх каштоўнасцяў. Еўраскептык, падтрымлівае амерыканскіх кансерватараў, у тым ліку прэзідэнта Дональда Трампа.

Наўроцкі будзе займаць пасаду кіраўніка дзяржавы на працягу 5 гадоў, кантралюючы абарону і знешнюю палітыку, маючы права вета на заканадаўчыя акты.

Даступна падпісчыкам:

Абранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць Шрайбман

Вячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для Польшчы

Карбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус

2 чэрвеня, Позірк. Вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы, на якіх перамог прэзідэнт Інстытута нацыянальнай памяці Караль Наўроцкі, не будуць мець значнага ўплыву на польска-беларускія стасункі, бо ў гэтым пытанні сярод палітыкаў краіны існуе кансэнсус, такое меркаванне выказаў "Позірку" палітычны аглядальнік "Радыё Свабода", палітолаг Валер …
Падзяліцца: