Карбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус

2 чэрвеня, Позірк. Вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы, на якіх перамог прэзідэнт Інстытута нацыянальнай памяці Караль Наўроцкі, не будуць мець значнага ўплыву на польска-беларускія стасункі, бо ў гэтым пытанні сярод палітыкаў краіны існуе кансэнсус, такое меркаванне выказаў “Позірку” палітычны аглядальнік “Радыё Свабода”, палітолаг Валер Карбалевіч.
“Гэта зразумелі і афіцыйныя беларускія ўлады, і таму, як можна меркаваць па публічных заявах, афіцыйны Мінск не рабіў стаўку на аднаго ці другога фаварыта і не спрабаваў нейкім чынам паўплываць на вынікі выбараў, як ён гэта рабіў падчас парламенцкіх выбараў у той жа Польшчы ці Літве. У Мінску палічылі, што любы з пераможцаў будзе не вельмі добра ставіцца да афіцыйнай беларускай улады”, — лічыць Карбалевіч.
Паводле даных Дзяржаўнай выбарчай камісіі Польшчы, у другім туры прэзідэнцкіх выбараў 1 чэрвеня прэзідэнт Інстытута нацыянальнай памяці Наўроцкі набраў 50,89% галасоў выбаршчыкаў (пры яўцы 71,7%), яго апанент мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі — 49,11%.
Падчас перадвыбарнай кампаніі 42-гадовы кансерватар Наўроцкі пазіцыянаваў сябе як абаронцу традыцыйных польскіх каштоўнасцяў. Еўраскептык, падтрымлівае амерыканскіх кансерватараў, у тым ліку прэзідэнта Дональда Трампа.
Наўроцкі будзе займаць пасаду кіраўніка дзяржавы на працягу 5 гадоў, кантралюючы абарону і знешнюю палітыку, маючы права вета на заканадаўчыя акты.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


