ЕС можа ўвесці цэнавую столь на беларускія нафтапрадукты — Латушка

12 чэрвеня, Позірк. У Еўрапейскім саюзе “разглядаецца магчымасць увядзення ў чарговым санкцыйным пакеце цэнавай столі на прадукты нафтаперапрацоўкі [з Беларусі]”, заявіў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка.
“Гэта азначае, што будзе ўстаноўлены кошт, вышэйшы за які нельга будзе прадаваць беларускія нафтапрадукты на рынках краін ЕС, а таксама краін, якія будуць далучацца да гэтых санкцый“, — патлумачыў ён.
Абмежаванні “дапоўняць цэнавую столь на пастаўкі ў ЕС сырой расійскай нафты”, сказаў кіраўнік НАУ. Паводле яго слоў, гэта тычыцца і беларускай нафты, якой, паводле сцвярджэння Аляксандра Лукашэнкі, здабываецца 2 млн тон у год.
“Наша мэта — зменшыць магчымасці рэжыму Лукашэнкі фінансаваць вайну і самыя маштабныя ў свеце рэпрэсіі — супраць беларускага народа“, — падкрэсліў палітык.
10 чэрвеня вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас заявіла, што ў спіс арганізацый, на якія ў Еўрапейскім саюзе накладваюцца больш строгія абмежаванні ў дачыненні да тавараў двайнога прызначэння, у бліжэйшы час могуць быць дададзеныя 22 новыя кампаніі — у тым ліку з Кітая і Беларусі, пасля чаго іх агульная колькасць перавысіць 800.
За дзень да гэтага, 9 чэрвеня, выданне Politico, спасылаючыся на высокапастаўленага дыпламата, які сочыць за падрыхтоўкай саміту “Вялікай сямёркі“ ў Канадзе (15–17 чэрвеня), адзначыла, што, “калі ЗША падпішуцца пад скаардынаваным падыходам, наступны пакет санкцый можа быць вынесены на галасаванне ўжо 20 чэрвеня“.
“Радыё Свабода” са спасылкай на свае крыніцы паведаміла, што сярод прапаноў — поўная забарона на аперацыі з беларускімі банкаўскімі структурамі.
У падрыхтаваны пакет санкцый, адзначыла РС, уключана чатыры беларускія кампаніі, якія працуюць у сферы абароннай і ваеннай прамысловасці. Еўракамісія прапануе замарозіць іх актывы і забараніць ім весці бізнэс на тэрыторыі ЕС. Адной з іх можа стаць завод “Легмаш“ (Орша, Віцебская вобласць).
20 траўня стала вядома, што ў 17-ы — апошні на гэты момант — пакет санкцый ЕС супраць Расіі быў уключаны Мінскі завод колавых цягачоў. У 16-ы пакет, прыняцце якога было прымеркавана да трэцяй гадавіны расійскай вайсковай агрэсіі ва Украіне, трапіла беларускае ААТ “Інтэграл“. У папярэднія пакеты санкцый уносіліся іншыя беларускія прадпрыемствы, якія тым ці іншым чынам садзейнічаюць расійскай агрэсіі, што пачалася 24 лютага 2022 года пры падтрымцы ўладаў у Мінску.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка выраслі ад пачатку года на 2,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 12 дзён чэрвеня краіны ЕС спынілі больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь сакавікМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваЗа чатыры гады будаўніцтва школ і дзіцячых садоў у Беларусі зменшылася ў 2,3 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ траўні сярод несезонных тавараў найбольш даражэлі какава-парашок і цэмент (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+