Лукашэнка падзякаваў “яго правасхадзіцельству” Сі Цзіньпіну за “асабістую ўвагу” да супрацоўніцтва Кітая і Беларусі

15 чэрвеня, Позірк. “Самыя цёплыя віншаванні” выказаў Аляксандр Лукашэнка старшыні КНР Сі Цзіньпіну з нагоды яго 72-годдзя.
У тэксце, апублікаваным прэс-службай, віншавальнік двойчы звяртаецца да кітайскага лідара “Ваша Правасхадзіцельства” (асаблівасць напісання захаваная. — “Позірк“.), называе яго “дарагім сябрам”.
“Пад вашым чулым кіраўніцтвам Кітайская Народная Рэспубліка стала адным з ключавых гульцоў на міжнароднай арэне, займае лідзіруючыя пазіцыі ў спісе найбуйнейшых індустрыяльных дзяржаў, валодае велізарнымі валютнымі рэзервамі і каласальным навукова-тэхнічным патэнцыялам. Ваша стратэгічнае бачанне мае важнае значэнне ў фарміраванні глабальнага парадку дня, падтрыманні міру і стабільнасці на шырокай еўразійскай прасторы”, — заявіў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, Кітай пад кіраўніцтвам Сі Цзіньпіна, “несумненна, рэалізуе ўсе намечаныя мэты”.
“Сёння адносіны паміж Мінскам і Пекінам выбудоўваюцца ў духу ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, а міждзяржаўнае супрацоўніцтва ўпэўненымі тэмпамі пераходзіць ад пераважна гандлёва-эканамічнай да тэхналагічнай кааперацыі”, — гаворыцца ў віншаванні.
“Карыстаючыся выпадкам”, аўтар паслання выказаў імянінніку “падзяку за асабістую ўвагу”, якую ён надае “ўмацаванню беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння і прасоўванні сумесных праектаў”.
“Мы гатовыя зрабіць усё для Кітайскай Народнай Рэспублікі, што ў яе інтарэсах на тэрыторыі Беларусі, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы”, — заявіў Лукашэнка 13 чэрвеня ў Мінску на сустрэчы з намеснікам старшыні пастаяннага камітэта 14-га Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Цінвэем.
“На сустрэчы са старшынёй [КНР] Сі Цзіньпінам [4 чэрвеня] мы дамовіліся, што зробім усё для таго, каб ніякія штормы і завірухі не маглі парушыць нашае адзінства. Каб мы і надалей, як усе гэтыя 30 гадоў, развівалі нашыя стасункі і паглыблялі”, — сказаў ён.
Лукашэнка наведваў Кітай 2–4 чэрвеня. У рамках візіту адбыліся яго перагаворы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. На трэці дзень пасля вяртання, 7 чэрвеня, палітык адкрыў у Мінску нацыянальны футбольны стадыён, пабудаваны, паводле сцвярджэння Лукашэнкі, за кошт Кітая ў якасці “падарунку”.
10 чэрвеня міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў заявіў, што сёння аб’ём гандлю Беларусі з Кітаем “большы, чым з Еўрапейскім саюзам”, хоць “яшчэ гады чатыры таму” гэты ўзровень быў “разы ў тры, напэўна, меншы”. “І акрамя таго, сёлета, калі мы будзем ісці тымі тэмпамі, уключаючы і наш экспарт у Кітай, то [аб’ём гандлю] будзе разы ў два ўжо большы, чым з Еўрапейскім саюзам”, — заявіў чыноўнік, не назваўшы пры гэтым актуальныя даныя па тавараабароце з ЕС і Пекінам.
Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Мікалай Снапкоў на сустрэчы 21 траўня ў Мінску з намеснікам прэм’ера Дзяржсавета КНР Лю Гочжуном заявіў, што, нягледзячы на ”нелегітымныя заходнія санкцыі” Беларусь “штогод дасягае рэкордных паказчыкаў” двухбаковага гандлю з Кітаем. Паводле слоў Снапкова, “за апошнія пяць гадоў” абарот паміж дзвюма краінамі “вырас у два разы і летась склаў рэкордныя 8,6 млрд амерыканскіх долараў”.
- АнонсыАнонсы падзей на 16 чэрвеня — 24 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРух салідарнасці "Разам" папросіць Сейм Польшчы зладзіць слуханні па рэпрэсіях у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПадпіска на прапагандысцкія СМІ даражэе ў 3,5–10 разоў хутчэй за нехарчовыя тавары агулам (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства