За гады кіравання Лукашэнкі колькасць бальнічных арганізацый зменшылася на 35%

17 чэрвеня, Позірк. За 30 гадоў знаходжання Аляксандра Лукашэнкі ва ўладзе колькасць бальнічных арганізацый у Беларусі зменшылася на 35,2% (з 871 на канец 1994-га да 564 на канец 2024-га), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Сістэма аховы здароўя ўключае розныя тыпы бальнічных арганізацый, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах. Да іх адносяцца гарадскія, абласныя, цэнтральныя раённыя, участковыя бальніцы, а таксама бальніцы сястрынскага догляду. Акрамя таго, існуюць рэспубліканскія навукова-практычныя цэнтры ды іншыя спецыялізаваныя ўстановы.
У ахове здароўя Беларусі “маецца дастаткова добры кадравы рэсурс, самая вялікая задача — гэта рацыянальнае іх выкарыстанне”, такое меркаванне выказала на прэс-канферэнцыі 11 чэрвеня ў Мінску начальніца галоўнага ўпраўлення кадравай працы і прафесійнай адукацыі Мінздароўя Вольга Калюпанава.
Разам з тым, на 17 чэрвеня ў рэспубліканскім банку вакансій фігуруе 2.796 прапановы працы для ўрачоў-спецыялістаў.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаУ 2024 годзе беларускі экспарт паслуг у галіне аховы здароўя перавысіў 43 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — траўні сельгасвытворчасць у Беларусі знізілася на 1%, год таму быў рост на 8,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа гады кіравання Лукашэнкі колькасць бальнічных арганізацый зменшылася на 35% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка