Трэці месяц запар запавольваецца рост рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва

17 чэрвеня, Позірк. Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені — красавіку 2025 года выраслі на 10,8% да ўзроўню красавіка 2024-га, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
У агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займае 64,9% (месяцам раней — 64,7%), трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі ды іншыя трансферты насельніцтву) — 22,3% (22,4%), даходы ад прадпрымальніцкай ды іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 7,5% (7,6%), даходы ад уласнасці ды іншыя даходы — 5,3% (5,3%).
У студзені рост складаў 13,8%, студзені — лютым — 12,5%, студзені — сакавіку — 12% Такім чынам, трэці месяц назіраецца запаволенне гэтага працэсу.
Па выніках 2024 года названыя даходы павялічыліся на 9,7%, 2023-га — на 6,3%, 2022-га — на 3,6%.
Раней “Позірк” паведамляў, што намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў красавіку 2025 года склаў 2.613,5 рубля — на 11,7 рубля больш (+0,4%), чым у сакавіку (2.601,8).
Паводле ўзроўню намінальнага заробку традыцыйна лідзіруе Мінск — 3.499,8 рубля (у сакавіку — 3.544,7; -1,3%). У Мінскай вобласці ён склаў 2.654,3 (2.635,3; +0,7%), Гродзенскай — 2.357,9 (2.275,5; +3,6%), Гомельскай — 2.311,3 (2.302,3; +0,4%), Брэсцкай — 2.271,3 (2.259,7; +0,5%), Магілёўскай — 2.181,3 (2.156; +1,2%), Віцебскай — 2.175,8 (2.143,1; +1,5%).
Згодна з зацверджанымі Аляксандрам Лукашэнкам важнейшымі эканамічнымі прагнознымі (дэ-факта — планавымі) параметрамі на 2025 год, рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва павінны вырасці на 4%.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаУ 2024 годзе беларускі экспарт паслуг у галіне аховы здароўя перавысіў 43 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — траўні сельгасвытворчасць у Беларусі знізілася на 1%, год таму быў рост на 8,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа гады кіравання Лукашэнкі колькасць бальнічных арганізацый зменшылася на 35% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка