У траўні Беларусь была лідарам у ЕАЭС паводле росту цэн на харчовыя тавары (падрабязна)

20 чэрвеня, Позірк. У траўні 2025 года ў Беларусі зафіксавана найбольшае ў Еўразійскім эканамічным саюзе падаражанне харчовых тавараў, вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Еўразійскай эканамічнай камісіі.
У цэлым па саюзе прадукты харчавання ў траўні падаражэлі на 0,4% (ад пачатку года — на 4,8%, у гадавым вымярэнні — на 11,9%): у Беларусі — на 1,2% (+5,5% і +9,6%), Казахстане і Кыргызстане — на 0,9% (+6,7% і 9,6%, а таксама +4,6% і +9,9% адпаведна), Арменіі — на 0,5% (+5,4% і +7,2%), Расіі — на 0,3% (+4,5% і +12,5%).
Беларусь з паказчыкам 4,45% заняла чацвёртае месца паводле росту спажывецкіх цэн у студзені — траўні 2025 года на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных нацыянальных органаў статыстыкі (у студзені — 0,69%, 10-е месца; у студзені — лютым — 2,01%, 6-е; у студзені — сакавіку — 2,79%, 5-е; у студзені — красавіку — 3,77%, 4-е).
У першай тройцы: Казахстан (6,1%), Украіна (5,6%) і Малдова (4,95%).
Далей: Узбекістан (4,4%), Расія (3,56%), Эстонія (3,4%), Кыргызстан (3,3%), Латвія (3,2%), Арменія (2,8%), Азербайджан (2,6%), Грузія, Літва (па 2,5%) і Таджыкістан (1,9%).

- Грамадства
- ЭканомікаЗ восені магчымыя істотныя ваганні на валютным рынку, долар можа падаражэць да 3,2 рубля — BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа няпоўныя сем месяцаў Латвія прадухіліла на 37% больш выпадкаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь 2024 год (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 21 ліпеня — 21 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка