КДБ дадаў у спіс “тэрарыстаў” беларуса і ўгандыйца
24 чэрвеня, Позірк. Грамадзянін Уганды Абубакар Свалех і 45-гадовы беларус Вячаслаў Малышаў дададзеныя Камітэтам дзяржаўнай бяспекі да пераліку “асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці”, вынікае з абноўленых даных у спецыяльным тэлеграм-канале ведамства.
У даведачнай інфармацыі адзначаецца, што падставай для ўключэння ў спіс грамадзяніна Уганды з’яўляецца “санкцыйны пералік камітэта Савета бяспекі ААН, устаноўлены рэзалюцыямі 1267 (1999), 1989 (2011) і 2253 (2015) паводле ІДІЛ (ДАІШ) і “Аль-Каіды”.
Малышаў уключаны ў пералік у сувязі з прыгаворам паводле арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). Статусу палітвязня не мае.
У “спісе тэрарыстаў” — 1.417 пазіцый і 1.305 чалавек, з якіх 610 — грамадзяне Беларусі. Асобам, якія абвешчаныя “тэрарыстамі” і знаходзяцца ў зняволенні, забаронена атрымліваць грашовыя пераводы.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў Хельсінкі выказала спачуванні ахвярам начной расійскай атакі на Кіеў і заклікала ўзмацніць ціск на беларускі рэжым (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29–30 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка