Лукашэнка прызначыў амбасадараў у шэраг краін Паўночнай і Усходняй Афрыкі, Блізкага Усходу і Лацінскай Амерыкі

30 чэрвеня, Позірк. Яўген Сабалеўскі прызначаны амбасадарам Беларусі ў Егіпце і па сумяшчальніцтве ў Алжыры і Амане, а таксама пастаянным прадстаўніком краіны пры Лізе арабскіх дзяржаў. Адпаведнае рашэнне 30 чэрвеня прыняў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал яго прэс-службы.
Амбасадарам Беларусі ў Кеніі, а таксама пастаянным прадстаўніком пры Афрыканскім саюзе, у праграмах ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЕТ) і населеных пунктах (ААН-Хабітат) стаў Дзмітрый Красоўскі.
Узначальваць беларускае дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Венесуэле цяпер будзе Дзмітрый Дзеравінскі.
Ігар Белы, які прадстаўляе інтарэсы Беларусі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, атрымаў дадатковы напрамак — цяпер ён па сумяшчальніцтве амбасадар у Бахрэйне.
Генеральным консулам Беларусі ў Стамбуле (Турцыя) стала Яўгенія Барткевіч.
“Я не буду распавядаць вам доўга. Вы больш за мяне ведаеце працу амбасадараў. Краіны — розныя. Але вельмі важныя для нас”, — сказаў Лукашэнка прадстаўнікам дыпкорпуса.
Дыпламатычныя стасункі паміж Беларуссю і Егіптам усталяваныя 1 лютага 1992 года, Турцыяй — 25 сакавіка 1992-га, Аманам — 23 ліпеня 1992-га, Кеніяй — 17 лістапада 1993-га, Алжырам — 24 кастрычніка 1995-га, Бахрэйнам — 1 ліпеня 1996-га, Венесуэлай — 4 лютага 1997-га.

- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДзве траціны жыхароў беларускіх гарадоў лічаць сябе еўрапейскай нацыяй — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулая вясна была на 1,5 градуса цяплейшай за норму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЛета 2026 года на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца цяплей за норму з дэфіцытам ападкаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

