Вучэнні “Захад-2025” перанесеныя ад межаў углыб Беларусі, каб “знізіць градус напружанасці ў рэгіёне”, заяўляе Лукашэнка
1 ліпеня, Позірк. Сумесныя з Расіяй стратэгічныя вучэнні “Захад-2025” перанесеныя ўглыб тэрыторыі Беларусі, каб “знізіць градус напружанасці ў рэгіёне”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 1 ліпеня на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня незалежнасці.
Паводле яго слоў, Мінск не будзе “рэагаваць на агрэсіўную дэманстрацыю сілы” з боку заходніх краін.
“Мы знізілі колькасць войскаў практычна ўдвая, перанеслі месца іх размяшчэння ўглыб сваёй тэрыторыі. Далей ад мяжы на сотні кіламетраў”, — адзначыў аратар, відэафрагменты выступлення якога апублікавалі дзяржСМІ.
Лукашэнка заявіў, што каля межаў Беларусі “праходзяць вайсковыя манеўры НАТА “Абаронца Еўропы”. Іх маштаб ён назваў “пагрозлівым”.
“25 тыс. вайскоўцаў НАТО (гэта як яны заявілі) і каля 3 тыс. адзінак узбраенняў і тэхнікі літаральна ў 10–15 кіламетрах ад нашай мяжы. Гэта нават не адлегласць аднаго кідка, гэта ўжо фактычна на нашай зямлі”, — адзначыў палітык, не згадаўшы, што пераўзбройвацца Еўропу падштурхнула поўнамаштабная вайна Расіі супраць Украіны, у якой рэжым у Мінску падтрымлівае Крэмль.
28 траўня міністр абароны Віктар Хрэнін заявіў, што параметры вучэнняў “Захад-2025” зніжаныя, а самі манеўры перанесены ад межаў углыб Беларусі.
Паводле слоў Хрэніна, “ужо традыцыйна” сам факт правядзення вучэнняў “выклікае шаблонныя здагадкі з боку прадстаўнікоў ваенна-палітычнага кіраўніцтва асобных еўрапейскіх дзяржаў”.
“Нягледзячы на тое, што ніякія крокі па вяртанні да выканання шэрагу ключавых дамоўленасцяў у сферы кантролю над узбраеннямі ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь так і не былі зробленыя, мы прынялі рашэнне аб зніжэнні параметраў [маючага адбыцца] вучэння “Захад-2025″ і пераносе яго асноўных манеўраў углыб тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад заходніх межаў”, — заявіў чыноўнік.
“Тым самым мы ў чарговы раз не толькі словам, але і справай пацвярджаем сваю гатоўнасць да дыялогу, кампрамісаў і зніжэння напружанасці”, — адзначыў Хрэнін.
13 чэрвеня ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, спаслаўшыся на даныя Службы знешняй разведкі, паведаміў журналістам, што Беларусь, верагодна, паспрабуе адвесці сумесныя з Расіяй вучэнні “крыху ўглыб” сваёй тэрыторыі, далей ад мяжы з Украінай, каб пазбегнуць правакацый.
“Пытанне зразумелае, таму што поўнамаштабны наступ адбыўся [у лютым 2022 года] з гэтага кірунку і пасля адпаведных вучэнняў, — падкрэсліў Зяленскі. — Я думаю, сам [Аляксандр] Лукашэнка баіцца, што мы ва Украіне будзем лічыць, што прысутнасць кантынгенту на вучэннях — гэта падрыхтоўка да наступальных дзеянняў. Ён разумее пасля нашых крокаў у адказ на Курскім кірунку, на што мы здольныя, калі будзем адчуваць пагрозу”.
Сумесныя стратэгічныя вучэнні “Захад-2025” плануецца правесці на тэрыторыі Беларусі і РФ у верасні гэтага года.

- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі суседнія краіны ЕС не зафіксавалі мігрантаў па-за пунктамі пропуску на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску і яшчэ на сямі метэастанцыях 9 снежня зафіксаваныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаВосем банкаў абвясцілі аб новаўвядзеннях у працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь на 3-м месцы ў ЕАЭС па росце цэн на сельгаспрадукцыю з пачатку 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаВыдаткі на вытворчасць прадукцыі ў гадавым вымярэнні павялічыліся ў трох рэгіёнах Беларусі — статкамітэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6–9 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваПраз вясновыя замаразкі многія гаспадаркі страцілі ўвесь ураджай пладовых і ягадных культур — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за амаль два гады Польшча ўжо тыдзень не фіксуе спроб нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

