У МЗС Украіны стасункі з Беларуссю курыруе ўпраўленне па недружалюбных краінах

8 ліпеня, Позірк. У абноўленай структуры Міністэрства замежных спраў Украіны, якая дзейнічае з 7 ліпеня, створана ўпраўленне па недружалюбных краінах, працу якога курыруе першы намеснік міністра, паведаміў кіраўнік МЗС Андрэй Сібіга.
“Сюды будуць уваходзіць не толькі Расія, але і яе паплечнікі, такія як Паўночная Карэя або Беларусь, — напісаў чыноўнік на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”. — Тут гаворка ідзе не пра двухбаковыя стасункі, а пра процідзеянне пагрозам. Украіна абараняецца ад поўнамаштабнай агрэсіі, і наша палітыка павінна надаваць прыярытэт нейтралізацыі пагроз”.
Сібіга паведаміў, што новая структура зацверджаная Калегіяй МЗС. “Гэта структура сучаснага, моцнага і прагрэсіўнага знешнепалітычнага ведамства еўрапейскай дзяржавы. Але гэта таксама структура МЗС краіны, якая ваюе. Краіны, якая змагаецца за сваё жыццё, свабоду, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць”, — падкрэсліў міністр.
7 лютага 2025 года стала вядома пра адстаўку амбасадара па асаблівых даручэннях МЗС Украіны па Беларусі Ігара Кізіма, прызначанага на гэтую пасаду ў лютым 2024-га.
З 16 лютага 2017 года па 22 чэрвеня 2023-га Кізім займаў пасаду ўкраінскага амбасадара ў Беларусі. Дыпламат заставаўся ў Мінску нават пасля пачатку поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны з выкарыстаннем беларускай тэрыторыі.
19 красавіка 2023 года Кізім быў адкліканы ў Кіеў для кансультацый пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком т. зв. “данецкай народнай рэспублікі” Дзянісам Пушыліным. Украінскія ўлады назвалі візіт Пушыліна ў Мінск “спробай легітымацыі гэтага прадстаўніка расійскай акупацыйнай адміністрацыі ў Данецку”. Кізім у Беларусь больш не вяртаўся.
Менш чым праз месяц пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, 19 сакавіка 2022 года, Ігар Сокал, які на той момант узначальваў амбасаду Беларусі ва Украіне, заявіў пра завяршэнне эвакуацыі супрацоўнікаў дыпламатычнага прадстаўніцтва — праз “невыносныя ўмовы” працы і пагрозы.
Сам ён пакінуў краіну за дзень да гэтага. Падчас перасячэння мяжы машыну дыпламата дэталёва надглядзелі, а памежнік на даручэнне кіраўніка профільнай службы паспрабаваў уручыць яму мяшочак з сімвалічнымі 30 срэбранікамі за здраду Украіне. Сокал адмовіўся прыняць манеты.
Сокал быў вызвалены ад пасады ўказам Лукашэнкі 19 кастрычніка 2023 года.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны. Рэжым Лукашэнкі падаў войску РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а потым на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў. Паводле звестак расследавальнікаў, многія беларускія прадпрыемствы цяпер актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага вайскова-прамысловага комплексу.
На баку Масквы непасрэдна ў баявых дзеяннях удзельнічаюць вайскоўцы арміі КНДР.

Беларусы падтрымліваюць украінцаў у барацьбе за свабоду, справядлівасць і цэласнасць — Ціханоўская
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа першае паўгоддзе фізасобы прадалі наяўнай валюты на 1,23 млрд долараў больш, чым набылі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства