Мінск 02:10

Долар, юань і расійскі рубель падаражэлі на першых біржавых таргах тыдня

14 ліпеня, Позірк. Амерыканская, расійская, а таксама кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 14 ліпеня 2025 года.

Курс долара вырас да 2,9423 (+0,41%; +0,0121), кітайскага юаня — 4,0935 за 10 (+0,2%; +0,0081), расійскага рубля — 3,7403 за 100 (+0,003%; +0,0001).

Таргі еўра не праводзіліся. 12 ліпеня ён падаражэў да 3,4229 рубля (+0,16%, +0,0054).

На мінулым працоўным тыдні (71–2 ліпеня) патаннелі ўсе асноўныя валюты: даляр — на 1,2% (з 2,9659 да 2,9302 рубля), еўра — на 2,39% (з 3,5066 да 3,4229), юань — на 1% (з 4,1248 да 4,0854 за 10), расейскі рубель — на 0,84% (з 3,7718 да 3,7402 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — чэрвень 2025 года знізіўся на 14,60% (з 3,4735 да 2,9663 рубля) — гэта другое месца на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 30 чэрвеня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка і студзеня— траўня таксама другое месца; -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7% адпаведна).

У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

Падзяліцца: