У ваенны час Украіна можа надаваць грамадзянства замежным кантрактнікам пасля года службы

17 ліпеня, Позірк. Украіна можа надаваць грамадзянства замежнікам і асобам без грамадзянства, якія “ў вызначаным заканадаўствам <…> парадку” праходзяць вайсковую службу на падставе кантракта ў шэрагу ўкраінскіх сілавых структур — Узброеных сілах, Дзяржаўнай спецыяльнай службе транспарту, Нацыянальнай гвардыі, вынікае з абноўленага закона “Аб грамадзянстве Украіны”.
Згодна з арт. 9 новай рэдакцыі закона, якую прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зацвердзіў 15 ліпеня, на момант падачы заявы аб прыняцці ў грамадзянства прэтэндэнты маюць альбо бесперапынна пражываць на тэрыторыі краіны на працягу трох гадоў з дня, калі кантракт аб вайсковай службе ў згаданых структурах набыў моц, альбо сама меней адзін год праходзіць службу на падставе кантракта “у перыяд дзеяння ваеннага становішча”.
Такім чынам, з улікам дзейнага ваеннага становішча, беларускія добраахвотнікі, якія падпісалі кантракт з УСУ, маюць права прэтэндаваць на атрыманне ўкраінскага грамадзянства пасля года службы.
Акрамя таго, паводле арт. 10 абноўленага закона, ўкраінскае грамадзянства можа быць нададзенае замежнікам, іх мужам, жонкам і дзецям — грамадзянам дзяржавы, прызнанай Вярхоўнай Радай агрэсарам або акупантам, — якія зазналі пераслед у краіне сваёй грамадзянскай прыналежнасці. Падставай для прыняцця іх ва ўкраінскае грамадзянства павінна стаць “дэкларацыя аб адмове ад замежнага грамадзянства і прызнанні сябе толькі грамадзянінам Украіны”.
9 сакавіка 2022 года, неўзабаве пасля пачатку расійскай узброенай агрэсіі Расіі супраць Украіны, беларускія добраахвотнікі стварылі батальён імя Кастуся Каліноўскага. 26 сакавіка таго ж года ён увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны, а 21 траўня было абвешчана пра яго трансфармацыю ў полк.
У Беларусі па факце стварэння палка Каліноўскага (ПКК) узбуджаная крымінальная справа, ён прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”, любая дапамога структуры або намер яе аказання, жаданне ўступіць у полк жорстка пераследуецца ўладамі.
25 верасня 2024 года стала вядома, што ПКК прызнаны беларускімі ўладамі “тэрарыстычнай арганізацыяй”. У адказ на гэта полк заявіў, што прызнае “тэрарыстычнай арганізацыяй” рэжым Лукашэнкі.
На баку Украіны ваюе яшчэ некалькі беларускіх добраахвотніцкіх адзінак.

- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ Беларусі няма адрозненняў у зарплаце ў залежнасці ад полу работніка, сцвярджае Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаПадчас перапісу насельніцтва-2029 Белстат плануе выкарыстоўваць штучны інтэлект (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка