У дзень крымінальнай юстыцыі Ціханоўская заклікала свет прыцягнуць рэжым Лукашэнкі да адказнасці

17 ліпеня, Позірк. Прыцягнуць рэжым Аляксандра Лукашэнкі “да адказнасці за яго злачынствы” заклікала сусветную супольнасць беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў Сусветны дзень крымінальнай юстыцыі (17 ліпеня).
“Гэты дзень належыць ахвярам — тым, хто быў закатаваны, змешчаны ў турму, выгнаны і пазбаўлены голасу. Аніводны дыктатар не мусіць адчуваць сябе ў бяспецы ад правасуддзя”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
30 верасня 2024 года ўрад Літвы перадаў у офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе матэрыялы пра “трансгранічныя злачынствы супраць чалавечнасці, здзейсненыя Лукашэнкам і яго паплечнікамі ў дачыненні да беларусаў”. Вільнюс патлумачыў сваё рашэнне тым, што больш не можа бяздзейнічаць.
19 траўня 2025 года стала вядома, што Літва накіравала заяву ў Міжнародны суд ААН пра парушэнне Беларуссю сваіх абавязацельстваў у рамках Пратакола супраць незаконнага ўвозу мігрантаў па сушы, мору і паветры ад 15 лістапада 2000 года, які дапаўняе Канвенцыю Арганізацыі Аб’яднаных Нацый супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці.
На сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) сёлета ўвесну была прынятая рэзалюцыя з папраўкай, ініцыяванай камандай Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і яго кіраўніком Паўлам Латушкам, з якой вынікае, што юрысдыкцыя спецтрыбунала ў рамках СЕ па злачынстве агрэсіі ў дачыненні да Украіны “павінна распаўсюджвацца на меркаваныя злачынствы агрэсіі, здзейсненыя так званым беларускім кіраўніцтвам”.
На летняй сесіі ПАСЕ прыняла рэзалюцыю з прапанаваным той жа камандай дадаткам, які тычыцца адказнасці Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей з акупаваных РФ тэрыторый Украіны.
Пагадненне пра стварэнне спецыяльнага трыбунала аб адказнасці за ваенную агрэсію супраць Украіны падпісалі 25 чэрвеня 2025 года ў Страсбургу (Францыя) генеральны сакратар СЕ Ален Берсэ і ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаБельская назвала групу экспертаў па правах чалавека ў Беларусі "безадказнай структурай"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча мадэрнізавала сістэму аховы мяжы з Беларуссю для выяўлення лятучых аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулы дзень суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


