За апошнія паўтара года бульба ў Беларусі падаражэла ў 3 разы

24 ліпеня, Позірк. У 2,99 раза падаражэла бульба ў Беларусі за апошнія паўтара года пры агульным росце коштаў на прадукты харчавання і безалкагольныя напоі на 13,38%, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У 2024 годзе цэны на бульбу выраслі на 31,17% (агулам на прадукты харчавання і безалкагольныя напоі — на 5,90%), у першай палове 2025-га — на 127,80%, або ў 2,28 раза (на 7,06%).
У абодва названыя перыяды бульба не была лідарам па падаражэнні сярод плодаагародніннай прадукцыі: у 2024 годзе найбольш выраслі цэны на салодкі перац (+32,35%), з пачатку 2025-га — на буракі (+131,7%, або ў 2,32 раза). Аднак агулам за паўтара года бульба — на першым месцы. Далей: буракі (падаражэнне ў 2,18 раза), белакачанная капуста (на 81,98%), морква (на 81,82%), яблыкі (на 66,59%), рэпчатая цыбуля (на 61,67%), грушы (на 19,69%), замарожаная гародніна (на 16,55%), цытрусавыя (+11,13%).
Свежыя грыбы за паўтара года падаражэлі на 9,70%, сухафрукты — на 4,76%, бананы — на 4,42%, часнык — на 0,53%, вінаград — на 0,07%.
Знізіліся цэны на агуркі (-39,85%), памідоры (-22,10%) і салодкі перац (-5,34%; пасля лідарства па падаражэнні ў 2024 годзе патаннеў на 28,48% з пачатку гэтага года).
У чэрвені 2025 года бульба падаражэла на 35,40% — другое месца пасля буракоў (+35,92%). Пры гэтым у Расіі, як вынікае з паведамлення мясцовай статслужбы, бульба ў чэрвені патаннела на 4%.
Нястача бульбы сёлета ўвесну стала прычынай неаднаразовых разбіральніцтваў на нарадах з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.
Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
Гл. таксама па тэме матэрыял палітычнага аналітыка Валерыя Карбалевіча:
Картофельный заговор. Кто съел нашу бульбу? (на рускай мове)
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, ПалітыкаУрад ФРГ засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвала правапапулісцкая "Альтэрнатыва для Германіі“Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,61 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах за год вырасла ў 10 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2025 годзе крэдытаў фізічным асобам выдадзена менш, запазычанасць па іх вырасла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ беларуска-расійскім гандлі запазычанасць арганізацый з РФ на 4,1% большаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства

