Мінск 15:30

У чэрвені і ліпені Белгідрамет выпусціў рэкордную за апошнія 10 гадоў колькасць штармавых папярэджанняў з аранжавым узроўнем небяспекі

Таццяна Чатырко
Відэатрансляцыя: Дом прэсы Стоп-кадр: "Позірк"

8 жніўня, Позірк. У чэрвені і ліпені 2025 года Белгідрамет выпусціў рэкордную за апошнія 10 гадоў колькасць штармавых папярэджанняў з аранжавым узроўнем небяспекі — 49. Пра гэта паведаміла начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Таццяна Чатырко на прэс-канферэнцыі 8 жніўня.

Паводле яе слоў, за аналагічны леташні перыяд такіх папярэджанняў было 48, 2023 года — 35. Менш за ўсё іх было ў чэрвені—ліпені 2019 года — 21.

Чатырко нагадала, што аранжавы і чырвоны — найбольш небяспечныя ўзроўні. “Вельмі часта да аранжавага ўзроўню ставяцца досыць легкадумна, таму што ён сапраўды аб’яўляецца часта: у летні перыяд настолькі часта ўзнікаюць такія ўмовы надвор’я, што практычна праз дзень — 49 [раз] з 60 [дзён], ну гэта нават больш — складаюцца такога кшталту папярэджанні“, — адзначыла прадстаўнік Белгідрамета.

“Калі паглядзець паняцце аранжавага ўзроўню небяспекі, вось я прама зачытаю: аранжавы ўзровень небяспекі азначае, што стан надвор’я ўяўляе рэальную небяспеку, чакаюцца інтэнсіўныя неспрыяльныя, месцамі небяспечныя гідраметэаралагічныя з’явы, якія могуць негатыўна паўплываць на сацыяльна-эканамічную дзейнасць і прывесці да значнага матэрыяльнага ўрону, а таксама да чалавечых ахвяр“, — сказала Чатырко.

Яна заклікала “не ставіцца легкадумна да ўсіх складзеных папярэджанняў у Белгідрамеце, у тым ліку і да аранжавых узроўняў небяспекі”.

(Будзе дапоўнена.)

Гл. таксама:

У публічнай справаздачы Белгідрамета пра надвор’е ў ліпені не знайшлі адлюстравання смерчы ў Гарадоцкім і Мінскім раёнах

Падзяліцца: