Праз 3,5 года пасля пачатку вайны Лукашэнка назваў “хлуснёй” Кіева запэўніванні Хрэніна аб ненападзе з тэрыторыі Беларусі

8 жніўня, Позірк. Украінскі бок “хлусіць”, калі сцвярджае, што за некалькі дзён да пачатку вайны міністр абароны Віктар Хрэнін запэўніваў украінскага калегу Аляксея Рэзнікава ў немагчымасці ваеннай агрэсіі з тэрыторыі Беларусі, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю журналісту Times Сайману Шустэру (паказана 8 жніўня).
“Хлусяць, — падкрэсліў Лукашэнка. — Амерыканцы іх папярэдзілі пра ўсё. Амерыканцы ведалі больш, чым мы і ўкраінцы. Украінцаў яны ў дэталях папярэджвалі [аб пачатку вайны]. Яны не верылі ці верылі не надта. Мы не верылі наогул. Ці быў гэты званок міністру абароны Хрэніну, я, шчыра кажучы [не ведаю]. Калі б быў, міністр абароны мне пра гэта б далажыў”.
Паводле сцвярджэння Лукашэнкі, украінскі бок “хутчэй за ўсё, выдае жаданае за сапраўднае”.
“Хай яны пакладуць вам на стол хоць бы фрагменты гэтай размовы, а то і ўсю размову — гэта ўжо не сакрэт, — сказаў ён. — Такія гарантыі мог даць толькі прэзідэнт. У мяне такой размовы напярэдадні з [прэзідэнтам Украіны Уладзімірам] Зяленскім не было”.
За ўвесь час пасля пачатку вайны, паводле яго слоў, была толькі адна тэлефонная размова з Кіевам, падчас якой ён выказаў Зяленскаму “сваё меркаванне з нагоды сутыкнення Расіі і Украіны”.
“Яно застаецца актуальным. Я пра гэта казаў амерыканцам, калі мы абмяркоўвалі прычыны “СВА” (“спецыяльная ваенная аперацыя” — так улады ў Маскве і Мінску называюць вайну. — “Позірк”.)”, — дадаў Лукашэнка.
Кажучы пра пачатак вайны, ён заявіў, што Украіна “першай пачала на нас ціснуць, як у народзе кажуць, першай ўвяла санкцыі супраць нас”.
Паводле яго слоў, пасля пачатку вайны ва Украіне было захоплена “74 або 75 велікагрузаў, якія тавары везлі ў парты ў Адэсу”. “З пачаткам гэтай аперацыі яны захапілі нашых кіроўцаў, больш за 70 чалавек, і ўвялі санкцыі”, — сказаў Лукашэнка.
Паводле яго сцвярджэння, ён не ведаў да 24 лютага 2022 года, што з тэрыторыі Беларусі расійскія войскі ўварвуцца ва Украіну, а пра пачатак вайны яму нібыта паведаміў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.
За некалькі дзён да пачатку поўнамаштабнай вайны Хрэнін у тэлефоннай размове даў Рэзнікаву “слова афіцэра”, што расійскія войскі на беларускай тэрыторыі не будуць задзейнічаныя ва ўварванні ва Украіну. Пра гэта тагачасны кіраўнік Мінабароны Украіны паведаміў у жніўні 2022 года выданню The Washington Post (ЗША).
“І ён хлусіў”, — падкрэсліў Рэзнікаў.
Паводле яго слоў, праз два дні пасля пачатку ўварвання Хрэнін зноў выйшаў на сувязь. “Нервовым голасам” ён сказаў, што “перадае пасланне “міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу: “Калі Украіна падпіша акт аб капітуляцыі, уварванне спыніцца”.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны. Улады ў Мінску адмаўляюць удзел беларускага войска ў баявых дзеяннях на баку РФ, у той жа час тэрыторыя Беларусі з пачатку ўварвання, а таксама ў асобныя перыяды пазней, актыўна выкарыстоўвалася расійскай арміяй для нанясення ўдараў па Украіне.
21 ліпеня 2022 года ў інтэрв’ю французскаму інфармацыйнаму агенцтву “Франс Прэс” Лукашэнка прызнаў, што з Беларусі ва Украіну была ўведзеная 20-тысячная групоўка расійскіх войскаў. Пасля паўночныя тэрыторыі былі вызваленыя.
У інтэрв’ю “Бі-бі-сі” 23 кастрычніка 2024 года Лукашэнка стаў адмаўляць, што Беларусь прадаставіла РФ тэрыторыю для ўварвання. Паводле яго слоў, Расія нібыта выводзіла свае войскі, якія знаходзіліся на беларускай тэрыторыі ў перыяд вучэнняў, але іх “справакавалі”, у выніку чаго Пуцін “завярнуў на Кіеў”. Навошта гэта нібыта было зроблена, Лукашэнка параіў “спытаць у Зяленскага”.


- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДажджлівае надвор'е асабліва моцна адаб'ецца на бульбе — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ Беларусі працягваюць зніжацца продажы тавараў айчыннай вытворчасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа чэрвень і ліпень выпала летняя норма ападкаў — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ чэрвені і ліпені Белгідрамет выпусціў рэкордную за апошнія 10 гадоў колькасць штармавых папярэджанняў з аранжавым узроўнем небяспекі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства