Латушка на адрас Лукашэнкі: Ты нажыў мільёны ворагаў сярод беларусаў, якія лічаць цябе здраднікам

9 жніўня, Позірк. “Лукашэнка, ты павінен ведаць, што ты нажыў за сваё жыццё мільёны ворагаў, мільёны беларусаў, якія лічаць цябе здраднікам, ворагам беларускай дзяржавы і нацыі. Уся Украіна, увесь яе народ лічыць цябе ворагам. Палякі, літоўцы, латышы — у цябе мільёны ворагаў, ты можаш сабе гэта ўявіць?” — з такімі словамі звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання (НАУ) Павел Латушка 9 жніўня на мітынгу ў Варшаве з нагоды пятай гадавіны прэзідэнцкіх выбараў-2020 у Беларусі.
Латушка згадаў выказванні Лукашэнкі ў ліпеньскім інтэрв’ю прадстаўніку амерыканскага часопіса Time Сайману Шустэру. Лукашэнка не пагадзіўся са словамі Шустэра, што Украіна ніколі не даруе за развязаную вайсковую агрэсію ні Расіі, ні расіянам, ні Пуціну, ні Лукашэнку. Сваю пазіцыю Лукашэнка аргументаваў тым, што беларусы даравалі немцам за злачынствы нацыстаў падчас Другой сусветнай вайны.
“Так, мы даравалі немцам, але мы не даравалі Гітлеру, мы не даравалі нацыстам, і мы не даруем Лукашэнку“, — заявіў Латушка. Паводле яго слоў, АПК будзе дамагацца таго, каб Лукашэнка адказаў за свае злачынствы.
Некалькі разоў Лукашэнка абвінавачваў Латушку ў тым, што той у жніўні 2020 года нібыта прапаноўваў “падпаліць перадвыбарчы штаб беларускай апазіцыі“ і зрабіць Ціханоўскую і іншых “сакральнымі ахвярамі“.
У ліпені Латушка на гэты конт адзначыў: “Паталагічны хлус перасягнуў сам сябе. <…> Страх не адпускае дыктатара дагэтуль. Хоць мне ўяўляецца, тут не каментар гэтаму маналогу дыктатара варта даваць, а дыягназ ставіць трэба“.
У жніўні пасля дэманстрацыі прапагандысцкага фільма на тэлеканале АНТ з тымі ж абвінавачаннямі, Латушка заявіў “Позірку“ наконт Лукашэнкі: “Я думаю, што ён павінен быць задаволены, таму што ён сам прыдумаў гэтую гісторыю, сам даў загад змантаваць гэтую стужку і сам, я думаю, задаволена глядзеў. І гэта спектакль для аднаго гледача, але як былы дырэктар Купалаўскага [тэатра] я стаўлю яму нуль“.
Паводле слоў палітыка, згаданыя ў фільме высокапастаўленыя сілавікі, калі кіравацца логікай гэтага матэрыялу, “не выканалі свае службовыя абавязкі“: “Яны чамусьці не затрымалі мяне і групу асоб, якая нібыта рыхтавала [у жніўні 2020 года] спаленне лідараў беларускай апазіцыі. І дагэтуль яны не распачалі крымінальную справу ў дачыненні да мяне і гэтых асоб, якіх яны згадваюць“.
Пры гэтым Латушка заявіў, што сістэматычна атрымлівае пагрозы фізічнай расправы.
Гл. таксама:
Латушка: Мы працуем над тым, каб быў прыняты 15-ы пакет санкцый ЕС у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаРыжычэнка мае намер заняцца ў АПК распрацоўкай эканамічнай стратэгіі бяспекі і рэформаў для Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка