Кыргызскі перавозчык удвая занізіў кошт транспартных сродкаў, якія ўвозіў у Беларусь — мытня

12 жніўня, Позірк. Кыргызскі перавозчык удвая занізіў кошт транспартных сродкаў, якія ўвозіў на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза, каб зменшыць мытныя плацяжы на 37 тыс. рублёў (12,4 тыс. долараў паводле актуальнага курсу Нацбанка), паведаміла 12 жніўня прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.
Паводле інфармацыі ведамства, пяць цягачоў і мікрааўтобус, якія перамяшчаліся з Германіі, прыбылі ў пункт пропуску Грыгароўшчына на мяжы з Латвіяй.
Мытнікаў “збянтэжыў іх нізкі кошт”. “У дакументах, прадстаўленых да афармлення, ён складаў каля 200 тыс. рублёў, а вызначаны па выніках праверкі — каля 400 тыс. рублёў (67,2 тыс. і 134,3 тыс. долараў адпаведна. — “Позірк”.)”, — гаворыцца ў паведамленні.
Віцебская мытня распачала “адміністрацыйныя працэсы” паводле ч. 3 арт. 15.5 КаАП (недэклараванне або прадстаўленне недакладных даных пра тавар).
“Згодна з санкцыямі артыкула, акрамя мытных плацяжоў перавозчыку давядзецца заплаціць яшчэ і штраф у памеры да 30% ад кошту прадметаў адміністрацыйных правапарушэнняў. І сума штрафу можа аказацца ўтрая большая, чым планаваная незаконная эканомія на плацяжах”, — канстатавала ведамства.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаРэжым інкамунікада з'яўляецца інструментам здзяйснення злачынстваў супраць чалавечнасці — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаВУП за два месяцы знізіўся на 1,2%, год таму быў рост на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія і Літва зафіксавалі рэкордную для 2026 года сутачную актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваВосьмы дзень запар у Беларусі фіксуюцца тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка



