Цэны на бульбу ў ліпені знізіліся пасля чатырохмесячнага бесперапыннага росту

12 жніўня, Позірк. Цэны на бульбу ў Беларусі знізіліся пасля чатырохмесячнага бесперапыннага росту, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У ліпені бульба патаннела на 4,97% пасля падаражэння на 1,38% у сакавіку, на 21,93% — у красавіку, на 26,30% — у траўні і на 35,40% — у чэрвені; агулам за чатыры месяцы — у 2,11 раза.
У лютым бульба патаннела на 0,03% пасля студзеньскага росту цэн на яе на 7,79%.
За сем месяцаў 2025 года гэтая сельгаскультура падаражэла ў 2,17 раза — трэцяе месца пасля морквы (у 2,58 раза) і буракоў (у 2,27 раза).
Рост цэн на моркву сёлета фіксуецца кожны месяц. Рэкордны быў у ліпені — на 39,99%.
На прэс-канферэнцыі 8 жніўня начальнік службы гідралогіі і аграметэаралогіі Белгідрамета Кацярына Істоміна заявіла, што дажджлівае надвор’е летам гэтага года “асабліва, вядома, моцна адаб’ецца на бульбе“. “Пераўвільгатненне прывяло да з’яўлення фітафторы на пасевах на досыць вялікіх плошчах“, — патлумачыла яна.
Дэфіцыт бульбы сёлета вясной стаў прычынай неаднаразовых разбораў на нарадах з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРуднік: За апошнія пяць гадоў змяніліся стылістыка, фарматы, якасць і тэмы, з якімі працуе беларуская прапаганда (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваСярэдняя тэмпература восенню 2025 года перавысіла норму на 1,6 градуса — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваДа канца працоўнага тыдня захаваецца цёплае надвор'е, у выхадныя чакаецца рэзкае пахаладанне — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПры ўдзеле Ціханоўскай у Фларэнцыі адкрыўся Цэнтр беларускай супольнасці, будзе адкрыты прытулак для палітуцекачоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
