Долар падаражэў, еўра патаннеў на апошніх біржавых таргах тыдня

22 жніўня, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 22 жніўня.
Курс долара вырас да 2,9790 рубля (+0,16%;+ 0,0047), юаня — да 4,1265 за 10 (+0,05%; +0,0020).
Еўра патаннеў да 3,4502 рубля (-0,69%; -0,0241), расійскі рубель — да 3,6938 за 100 (-0,06%; -0,0022).
На гэтым працоўным тыдні (18–22 жніўня) долар падаражэў на 0,12% (з 2,9755 да 2,9790), юань — на 0,24% (з 4,1165 да 4,1265 за 10), еўра патаннеў на 0,28% (з 3,4600 да 3,4502), расійскі рубель — на 0,49% (з 3,7121 да 3,6938 за 100).
Даследчы цэнтр BEROC спрагназаваў дэфіцыт знешняга гандлю таварамі і паслугамі на ўзроўні 2% ВУП, які будзе суправаджацца “ўмераным ціскам на валютным рынку”.
“З улікам больш моцнага, чым чакалася раней, беларускага рубля ў другім квартале прагноз паслаблення нацыянальнай валюты за 2025 год у тэрмінах кошыка замежных валют паніжаны да 1–3%. Пры руху курсу USD/RUB да ўзроўню 85–90 расійскіх рублёў за долар курс USD/BYN складзе [па выніках года] 3,1–3,2 беларускага рубля за долар”, — заявіў BEROC.
Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — ліпень 2025 года знізіўся на 12,97% (з 3,4735 да 3,023 рубля) — гэта другое месца на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 ліпеня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка, студзеня — траўня, студзеня — чэрвеня таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7%, -14,6%).
У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20–21 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства