Сурвіла: Беларусь магла шмат чаго дасягнуць за 34 гады незалежнасці, калі б да ўлады не прыйшоў дыктатар
25 жніўня, Позірк. Беларусы “дасягнуць сваёй мэты”, калі “стануць зьяднанай нацыяй”, заявіла старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла ў звароце з нагоды 34-й гадавіны надання статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР (прынятая 27 ліпеня 1990 года).
“Усе народы ведаюць каштоўнасьць нацыянальнай еднасьці ў часы пагрозы іх існаваньню. Не давайце расейскім агрэсарам спадзявацца, што ім зноў удасца захапіць нас, як яны намагаюцца захапіць суседнюю нам дзяржаву. Нам бог даў кавалак зямлі, каб мы цанілі і баранілі яго. Не дазвольце злодзеям зноў адабраць яго ў вас, пакідаючы вас зноў сіротамі ў сябе дома”, — заклікала Сурвіла (тарашкевіца, на якой напісаны зварот, захаваная).
Паводле яе слоў, Беларусь магла шмат чаго дасягнуць за 34 гады-стаць “заможнай і шчасьлівай” краінай, з “якой лічыліся б і суседзі, і ўвесь свет”, аднак у 1994 годзе “месца чужых захопнікаў заняў дыктатар, які ня толькі ня любіць зямлі, якую здабыў хлусьнёй, але якой ён гатовы гандляваць, каб утрымаць узурпаваную ім уладу”.
“Здраджаны народ застаецца ў няволі, дыктатар пры падтрымцы Масквы разгарнуў супраць яго татальны тэрор, і сотні тысячаў беларусаў ня маюць іншага выйсьця, як шукаць прытулку на чужыне”, — падкрэсліла кіраўніца Рады БНР.
Яна заклікала беларусаў, якія з’ехалі з краіны, “берагчы культуру, шанаваць спадчыну”.
На яе думку, у 2020 годзе беларусы паказалі свету, што гэта “жывы народ”, які “сам хоча вырашаць свой лёс”.

Ціханоўская: Незалежнасць — гэта быць часткай свабоднай Еўропы, а не правінцыяй чужой імперыі
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі павялічылася доля стратных арганізацый (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 25 жніўня — 10 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства