Верагоднасць гібрыдных атак падчас вучэнняў “Захад-2025” вельмі нізкая — разведка Літвы
25 жніўня, Позірк. Верагоднасць гібрыдных нападаў супраць Літвы падчас вучэнняў “Захад-2025” ацэньваецца як вельмі нізкая, паведаміў у інтэрв’ю LRT начальнік Другога дэпартамента аператыўных службаў Міністэрства абароны Літвы Міндоўг Мажонас.
Паводле яго, агульная колькасць задзейнічаных у вучэннях сіл складзе да 30 тыс. вайскоўцаў. Вучэнні “ахопяць шырокі спектр задач — ад супрацьпаветранай абароны да абарончых баёў, адбіцця парушальнікаў і падтрымкі тактычнай авіяцыі”, заявіў прадстаўнік літоўскага ведамства.
Аднак поўнасцю выключаць асобныя правакацыі нельга, лічыць Мажонас: “Магчымыя такія інцыдэнты, як парушэнні паветранай прасторы, а таксама невялікая верагоднасць кібератак. Падобныя эпізоды характэрны практычна для любых маштабных вучэнняў”.
Рызыка выкарыстання вучэнняў “Захад-2025” для прыкрыцця для больш маштабных дзеянняў Расіі супраць краін рэгіёну або ўключэння Беларусі ў новую фазу вайны ва Украіне застаецца мінімальнай, запэўніў ён.
Як паведамлялася, у сувязі з набліжэннем вучэнняў Літва закрыла паветраную прастору ўздоўж часткі мяжы з Беларуссю да 1 кастрычніка.
Напярэдадні паведамлялася, што Вільнюс плануе ўзмацніць ахову мяжы ў сувязі з набліжэннем пачатку вучэнняў.
Міністэрства абароны Беларусі не называе колькасць вайскоўцаў, якія прымуць удзел у сумесных з РФ вучэннях 12–16 верасня. Паведамлялася, што падчас вучэнняў будуць адпрацаваны прымяненне ядзернай зброі і комплексу “Арэшнік”, а таксама супрацьпаветраная абарона, абарончыя баявыя дзеянні, падтрымка тактычнай авіяцыі і інш.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ЕС наспела неабходнасць выпрацаваць адзіную палітыку ў дачыненні да беларусаў без пашпартоў — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа 30 гадоў плошча лясоў у Беларусі павялічылася на 1 га, імі пакрыта 47% тэрыторыі краіны — даныя МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаВызваленне палітвязняў і зніжэнне рэпрэсій — гэта "розныя трэкі", лічыць эксперт БХК ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ Беларусі дзяржава таталітарызуе і манапалізуе сферу асабістага жыцця — БХКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка6% плошчаў паляўнічых угоддзяў знаходзяцца ў бязвыплатным карыстанні Кіраўніцтва справамі прэзідэнта — Мінлясгас (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася амаль у 8 разоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка ад пачатку года выраслі амаль на 9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+