У Гомельскай вобласці пенсіянер адсудзіў у ЖКГ 5 тыс. рублёў

Ілюстрацыя: “Позірк”
26 жніўня, Позірк. Пенсіянер, які ўпаў на лёд і атрымаў траўму мінулай зімой у Жлобіне (Гомельская вобласць), праз суд атрымаў ад прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі кампенсацыю шкоды ў памеры 5 тыс. рублёў, паведаміў 25 жніўня дзяржтэлеканал “Беларусь 4“.
Грамадзянін у пазове заявіў, што атрымаў траўму на шляху ў краму, пасля гэтага яму была зробленая аперацыя, “далей — доўгае лячэнне як стацыянарна, так і амбулаторна“, адзначаецца ў сюжэце. Якія менавіта траўмы атрымаў пенсіянер, не паведамляецца, як і дзень, калі гэта здарылася.
Паводле дамоваў з мясцовым ЖЭУ, “дарожкі і тратуары вакол дома арганізацыя абавязваецца ўтрымліваць у належным выглядзе, што не было выканана ў дзень падзення пазоўніка“.
Паколькі адказчыкам “няякасна выконваліся работы па ачыстцы асфальту ад наледзі і снегу“, суд прыйшоў да высновы аб абгрунтаванасці іскавых патрабаванняў. Суд Жлобінскага раёна пастанавіў спагнаць з камунальнай арганізацыі на карысць пенсіянера грашовую кампенсацыю.
Паведамляецца таксама, што, “праверыўшы законнасць і абгрунтаванасць рашэння суда першай інстанцыі”, судовая калегія па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суда рашэнне пакінула без зменаў, а апеляцыйную скаргу адказчыка без задавальнення, рашэнне суда набыла моц.
У зімовы перыяд колькасць траўмаў павялічваецца ў два-тры разы, канстатавала раней Міністэрства аховы здароўя. Напрыклад, з 18 лістапада 2024 года па 9 лютага 2025-га было зарэгістравана 7.407 галалёдных і халадовых траўмаў. Больш за ўсё пацярпелых было ў Віцебскай вобласці — 2.064 (галалёдная траўма дыягнаставаная ў 2.040; халадовая — у 24; шпіталізавана 137 чалавек). У Мінску было 665 пацярпелых, з іх 100 шпіталізавана, астатнія атрымалі амбулаторную дапамогу.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23–25 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства