Ініцыятыва MALDZIS выкупіла франкамоўнае выданне “Вялікага майстэрства артылерыі” Семяновіча

27 жніўня, Позірк. Ініцыятыва MALDZIS выкупіла франкамоўнае выданне “Вялікае майстэрства артылерыі, частка першая” (“Artis Magnae Artilleriae pars prima”) Казіміра Семяновіча.
Кніга, надрукаваная ў 1651 годзе, была набытая на аўкцыёне на сродкі беларускіх ахвярадаўцаў: эканаміста Паўла Данэйкі, прадпрымальніка Івана Шылы і мецэнатаў, якія пажадалі застацца непублічнымі, паведамляе ініцыятыва.
Адзначаецца, што гэтая праца — помнік навуковай і вайскова-тэхнічнай літаратуры сусветнага значэння, ўпершыню выйшла ў свет у 1650 годзе на лацінскай мове ў Амстэрдаме ў знакамітым выдавецтве Яна Янсана (Johannes Janssonius).
Пераклад надрукаваны яшчэ пры жыцці Семяновіча ў тым жа галандскім выдавецтве. У кнізе 22 гравюры, якія ўтрымліваюць больш за 200 малюнкаў і схем, зробленых галандскім майстрам Якабам ван Мёрсам паводле эскізаў аўтара.
Асаблівасцю кнігі з’яўляецца прадмова, напісаная аўтарам менавіта для франкамоўнага выдання.
“Гэта апошняе дакументальнае сведчанне жыцця нашага славутага суайчынніка — Семяновіч памёр у 1651 годзе ў нявысветленых дагэтуль абставінах”, — адзначаецца ў рэлізе.
Кіраўнік ініцыятывы, экс-дыпламат Павел Мацукевіч адзначыў, што кніга “Вялікае майстэрства артылерыі” пісалася як падручнік для артылерыстаў і піратэхнікаў і здабыла славу самай грунтоўнай і аўтарытэтнай працы ў сваёй галіне ў Еўропе.
У будучыні выданне плануецца перадаць ў Віцебскі абласны краязнаўчы музей “у якасці грамадскага падарунка”. Пакуль яно будзе выстаўляцца падчас мерапрыемстваў за мяжой.
Ініцыятыва MALDZIS атрымала назву ў гонар дзеяча культуры і навукоўца Адама Мальдзіса, які памёр у 2022 годзе ў Мінску. Яму было 89 гадоў.
Раней набыты адна з версій першага выдання мапы Вялікага княства Літоўскага, створанай езуітам беларускага паходжання Янам Напрэцкім (першая палова 1790-х гадоў, Нюрнберг); другое лацінскае выданне Радзівілаўскай мапы (1631 год, Амстэрдам); Трэці статут ВКЛ 1588 года (надрукаваны на польскай мове ў 1693-м у Віленскай езуіцкай акадэміі паводле рэдакцыі 1648 года); “Успаміны Крыштафа Завішы, ваяводы менскага, 1666–1721” (1862 год, Варшава, польская мова); першае выданне кнігі “Жазло кіравання” (“Жезлъ правленіѧ”) манаха-асветніка Сымона Полацкага, (1667, Масква).

Пункт прызначэння — Беларусь. Як вяртаць у краіну страчаныя каштоўнасці

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць спробаў нелегальнага пераходу з Беларусі ў ЕС перавысіла паказчык за ўвесь 2024 год (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаТолькі ў Мінску за месяц пагоршыліся пазіцыі па паказчыках ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства