Мытня справаздачылася аб спыненні буйнога канала пастаўкі небяспечнага псіхатропу з ЕС у Расію

28 жніўня, Позірк. Аб спыненні буйнога міжнароднага канала пастаўкі асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў паведаміў 28 жніўня Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Адзначаецца, што псіхатроп 4-СМС пастаўляўся з тэрыторыі Еўрасаюза ў Расію, канфіскавана больш за 637 кг рэчыва.
Затрыманыя датычныя да злачынства грамадзяне Літвы, Беларусі, Расіі і Украіны, гаворыцца ў рэлізе.
Паведамляецца, што партыя псіхатропу прыбыла на тэрыторыю Беларусі з “літоўскага склада” праз Латвію. Груз перавозіўся ў грузавіку Scania пад кіраваннем беларуса, па дакументах транспартаваліся посудамыйныя машыны.
“Віцебскія мытнікі з пункта пропуску “Грыгароўшчына” ў рамках выкарыстання сістэмы рызык накіравалі вялікагруз на агляд <…>. Унутры бытавой тэхнікі выяўленыя фальгіраваныя канверты. Вынята 540 такіх упаковак з расфасаваным асабліва небяспечным псіхатропам па 1 і 1,5 кг. Эксперт пацвердзіў, што гэта 4-СМС”, — адзначае ДМК.
Падкрэсліваецца, што “міжнародная аперацыя па ўстанаўленні ўсіх удзельнікаў злачыннай схемы” праведзеная сумесна з Федэральнай мытнай службай Расіі.
“Пры ажыццяўленні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і неадкладных следчых дзеянняў расійскімі мытнікамі ва ўзаемадзеянні з ФСБ Расіі затрыманыя атрымальнікі буйной партыі псіхатропу — грамадзяне Украіны”, — заяўляе ведамства.
“Выяўлена яшчэ 162 кг розных наркотыкаў і псіхатропаў (гашыш, мефедрон, МДМА, клефедрон і інш), схаваных на тэрыторыі прыватнага домаўладання і ў лясных масівах Маскоўскай вобласці”, — гаворыцца ў паведамленні.
Усяго мытнікамі дзвюх краін канфіскавана 800 кг псіхатропаў і наркотыкаў, гэтага, як сцвярджаецца, “хапіла б на 3,1 млн разавых доз”, “кошт такой партыі на чорным рынку дасягае 75 млн долараў ЗША”.
Паведамляецца аб узбуджэнні ў Беларусі крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 3281 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза і (або) дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў).
У РФ справа адкрытая паводле п. “а”, “б” ч. 4 арт. 229.1 КК (кантрабанда наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў або аналагаў, раслін, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы або іх прэкурсоры, або іх частак, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы або іх прэкурсоры, інструментаў або абсталявання, якія знаходзяцца пад адмысловым кантролем і выкарыстоўваюцца для вырабу наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў).
Паводле звестак беларускай мытні, “удзельнікам злачыннай групы пагражае пазбаўленне волі тэрмінам аж да 20 гадоў”.
25 ліпеня прэс-служба Следчага камітэта Беларусі паведаміла аб “устанаўленні акалічнасці пастаўкі наркотыкаў з краін Еўрасаюза ў Расію транзітам праз Беларусь”. Заяўлялася ў рамках спынення “наркатрафіку з ЕС” аб канфіскацыі больш за 1,5 тоны забароненых рэчываў.
2 ліпеня ДМК паведаміў аб спыненні канала пастаўкі з Расіі ў Беларусь “асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў”.
Наркакур’ераў — 50-гадовую жыхарку Гродна і 63-гадовага жыхара Мінскага раёна — затрымалі пад Полацкам (Віцебская вобласць) пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў “пры сілавой падтрымцы байцоў спецпадраздзялення “Алмаз”. У дачыненні да затрыманых распачатая крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 328 КК. Ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
6 траўня ў Мінску завяршыўся “комплекс мерапрыемстваў аператыўных супрацоўнікаў органаў памежнай службы ў затрыманні ўдзельнікаў злачыннай групы”, у выніку чаго было затрымана двое грамадзян Беларусі, якія працавалі на інтэрнет-краму. У іх абавязкі ўваходзіла перамяшчэнне з тэрыторыі Расіі і распаўсюд псіхатропных рэчываў.
2 ліпеня МУС паведаміла, што з пачатку 2025 года на тэрыторыі Беларусі спынена дзейнасць 22 інтэрнэт-наркамаркетаў, перакрыта 24 каналы паступлення забароненых рэчываў, “за збыт дурману ў інтарэсах гандлёвых пляцовак затрыманыя звыш 500 чалавек“.
Паводле звестак ДМК, у 2024 годзе канфіскавана 1.622 тоны наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў — амаль у два разы больш, чым за папярэдні год. Зафіксавана 553 факты кантрабанды і незаконнага абароту наркотыкаў, узбуджана 310 крымінальных спраў — на 13% больш, чым у 2023-м.
У 2024 годзе з незаконнага абароту было канфіскавана амаль дзве тоны наркотыкаў, псіхатропаў і іх прэкурсораў. Канфіскаваная колькасць наркотыкаў у два разы большая, чым годам раней, паведаміў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. Раней ён заявіў, што ў 2023 годзе было канфіскавана больш за тону наркотыкаў, што амаль у 6 разоў больш, чым у 2022-м.
Летась у лістападзе аб’яднанне BelPol на аснове аналітычнай даведкі МУС, якая трапіла ў яго распараджэнне, паведаміла, што галоўным пастаўшчыком наркотыкаў і псіхатропаў у Беларусь з’яўляецца Расія. З дакумента вынікала, што ў першай палове 2024 года ў Беларусі было выяўлена 17 каналаў паставак забароненых рэчываў: у 14 выпадках (82,4%) наркотыкі і псіхатропы паступалі з Расіі, у двух — з Польшчы, у адным — з Літвы.

- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваБольш за 80 устаноў адукацыі патрабуюць мадэрнізацыі сістэм пажарнай бяспекі — МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваПраблему недахопу кадраў Мінадукацыі вырашае павышэннем нагрузкі на настаўнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа год колькасць рынкаў у Беларусі зменшылася на 3,1%, гандлёвых цэнтраў стала больш на 2,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКупалаўскі тэатр збіраецца праводзіць майстар-класы для гледачоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+