Ціханоўская наведвае Аўстрыю

4 верасня, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская пачынае візіт у Аўстрыю па запрашэнні Міністэрства замежных спраў гэтай краіны. Пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў сацсетцы Х.
Палітык анансавала сустрэчы з кіраўніцай МЗС Беатэ Майнль-Райзінгер, міністрам па справах інтэграцыі, Еўропы і сям’і Клаўдыяй Плакольм, дэпутатамі парламента, прадстаўнікамі беларускай дыяспары.
Таксама Ціханоўская выступіць у Вене на мерапрыемстве “Роля Беларусі ў еўрапейскай бяспецы”, арганізаваным няўрадавай арганізацыяй Dialogbüro Vienna.
На сайце арганізацыі адзначаецца, што ў рамках гэтай дыскусіі будзе абмеркаваная “роля беларускай дзяржавы як актара вайны Расіі супраць Украіны, а таксама роля дэмакратычнай Беларусі як патэнцыйнага ўдзельніка будучай рэгіянальнай стабільнасці, бяспекі і міру ў Еўропе”. “Падчас дэбатаў будзе разгледжана, як палітычнае і ваеннае супрацоўніцтва рэжыму Лукашэнкі з Крамлём змяніла сітуацыю ў сферы бяспекі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, і якія дэмакратычныя пераўтварэнні ў Беларусі могуць садзейнічаць зніжэнню рызык і адкрыццю магчымасцяў для супрацоўніцтва з Еўропай”, — гаворыцца ў анонсе мерапрыемства.
Ціханоўская неаднаразова наведвала Аўстрыю, праводзіла перамовы з кіраўніцтвам і прадстаўнікамі ўрада.
У красавіку 2024 года прэзідэнт Аўстрыйскай федэрацыі прафсаюзаў (ÖGB) Вольфганг Катцыян папрасіў амбасадара Беларусі Андрэя Дапкюнаса выкарыстоўваць “кантакты ў Мінску, каб паспрабаваць знайсці спрыяльнае рашэнне” сітуацыі з асуджанымі членамі Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў.
На абмеркаванні дакладу аб сітуацыі ў Беларусі 3 ліпеня мінулага года ў рамках 56-й сесіі Савета па правах чалавека ААН прадстаўнік дэлегацыі Аўстрыі заклікаў Мінск “выконваць правы чалавека, прытрымлівацца прынцыпаў вяршэнства права і дэмакратыі, пачаць расследаванне выпадкаў смерці, жорсткага абыходжання ў зняволенні, расследаваць практыку пераследу па палітычных матывах”.
Папярэдні кіраўнік МЗС Аўстрыі Аляксандр Шаленберг пасля перамоваў з Ціханоўскай 20 лістапада 2024 года ў Вене заявіў аб падтрымцы свабоднай, дэмакратычнай і актыўнай беларускай грамадзянскай супольнасці.


- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў ступень зносу асноўных сродкаў павялічылася на 1,6 працэнтнага пункта (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаМінулым днём Літва зафіксавала рэкордную за апошнія гады колькасць спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксавана пяць тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСлепа капіяваць падыходы Кітая да тэхналагічнай і эканамічнай незалежнасці не мае сэнсу — прадстаўнік Інстытута эканомікі НАН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь чацвёрты месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС у дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+