Вячорка: Калі сапраўды будуць вызваленыя 1.300–1.400 чалавек, гэта будзе вялікая перамога для Белага дома, Трампа і свабоднай Беларусі

6 верасня, Позірк. Тое, што Дональд Трамп “падымае стаўкі, кажа пра палітвязняў, патрабуе іх вызвалення”, ёсць вялікім дасягненнем “усіх нас з вамі”, заявіў “Позірку” галоўны дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, каментуючы апошнія выказванні прэзідэнта ЗША.
“Вядома, калі сапраўды будуць вызваленыя 1.300–1.400 чалавек, гэта будзе яго вялікая дыпламатычная перамога. І для Белага дома, і для Трампа, і для свабоднай Беларусі. Таму ў нашых інтарэсах, каб гэтая цікавасць да Беларусі і тэма палітвязняў былі на плаву”, — сказаў суразмоўца.
Паводле яго слоў, беларускія дэмакратычныя сілы “практычна кожны тыдзень, кожны дзень” знаходзяцца на сувязі з прадстаўнікамі амерыканскай адміністрацыі — дзеляцца сваім бачаннем сітуацыі, перадаюць спісы людзей, асуджаных паводле палітычных артыкулаў (“і паводле Dissidentby, і паводле “Вясны”).
Цяпер, паводле слоў Вячоркі, стаіць пытанне, “як давесці справу да канца, як змусіць Лукашэнку вызваляць” палітвязняў, “ці хопіць гэтай цікавасці і палітычнай волі ў Вашынгтона”. “Нам трэба яе (палітычную волю. — “Позірк”.) максімальна падтрымліваць, карыстацца гэтым акном магчымасцяў, якое адчынілася. І, вядома, мы настойваем на тым, каб людзі, калі іх выпускаюць, мелі магчымасць выбраць — з’ехаць ці застацца”, — дадаў ён.
5 верасня Трамп чарговы раз згадаў пра Беларусь, нядаўняе вызваленне групы палітвязняў. “Але ў яго (Лукашэнкі. — “Позірк”.) 1.400 ці 1.500 [закладнікаў], ці нейкая вялікая колькасць, і мы размаўляем пра тое, каб іх вызваліць. Некаторыя, я мяркую, палітычныя. Многія з іх палітычныя. Падобна, што іх збіраюцца вызваліць у нейкі момант у даволі блізкай будучыні”, — падкрэсліў прэзідэнт ЗША.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
Трамп пра палітвязняў у Беларусі: Падобна, іх збіраюцца вызваліць у нейкі момант у даволі блізкай будучыні

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 студзеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ 2025 годзе ў пяці абласцях і сталіцы пагоршыліся паказчыкі росту ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаСексуалізаваныя дамагальніцтвы з’яўляюцца сістэмнай праблемай беларускай грамадзянскай супольнасці — праваабаронцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаНаўседа ў Давосе заклікаў прымяняць у дачыненні да Беларусі тую ж палітыку, што і ў дачыненні да РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка

