Польшча пацвердзіла абмен інфармацыяй з Мінскам падчас начнога ўварвання БПЛА

10 верасня, Позірк. Пра абмен інфармацыяй “як з украінскім, так і з беларускім бокам” у ноч на 10 верасня падчас уварвання на польскую тэрыторыю расійскіх БПЛА паведаміў на брыфінгу прэс-сакратар аператыўнага камандавання Узброеных сіл Польшчы Яцэк Гарышэўскі.
Паводле яго слоў, такое ўзаемадзеянне не з’яўляецца “выключэннем”, бакі “супрацоўнічаюць, калі гаворка ідзе пра бяспеку паветранай прасторы”.
Таксама, адзначыў Гарышэўскі, мінулай ноччу Польшча абменьвалася інфармацыяй з НАТО.
“Пацвярджаю: мы ўвесь час атрымлівалі інфармацыю і абменьваліся ёю з суседзямі, з сумежнымі краінамі. Падобныя звесткі двухбакова перадаюцца”, — падкрэсліў спікер, дадаўшы, што расійскія БПЛА “знаходзіліся на стыку межаў трох краін”.
Раніцай 10 верасня польскія ўлады паведамілі аб масавым уварванні расійскіх дронаў на тэрыторыю краіны — першым за тры з паловай гады поўнамаштабнай агрэсіі РФ супраць Украіны. Паводле інфармацыі ўкраінскіх маніторынгавых каналаў, частка расійскіх дронаў прыляцела ў Польшчу праз Брэсцкую вобласць. Варшава заявіла пра “акт агрэсіі”. Паведамляецца аб адным пашкоджаным жылым будынку. Для нейтралізацыі БПЛА задзейнічаліся сілы як Польшчы, так і іншых краін НАТО.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўска заявіла, што парушэнне расійскімі беспілотнікамі паветранай прасторы Польшчы — гэта “не выпадковасць, а наўмысная эскалацыя”.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў прылёт расійскіх дронаў у Польшчу “вельмі небяспечным прэцэдэнтам для Еўропы”.
Начальнік Генеральнага штаба — першы намеснік міністра абароны Беларусі Павел Муравейка заявіў, што “па наяўных каналах узаемадзеяння ў перыяд з 23:00 гадзін 9 верасня да 4:00 10 верасня дзяжурныя сілы і сродкі [Беларусі] абменьваліся інфармацыяй аб паветранай і радыёлакацыйнай абстаноўцы з дзяжурнымі сіламі і сродкамі Польшчы і Літоўскай Рэспублікі”. “Тым самым апавясціўшы іх пра набліжэнне невядомых лятальных апаратаў да тэрыторыі іх краін”, — дадаў прадстаўнік ваеннага ведамства.
Паводле яго сцвярджэння, гэта дазволіла польскаму боку аператыўна адрэагаваць на дзеянні беспілотнікаў, падняўшы ў паветра свае дзяжурныя сілы.
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў пра 19 парушэнняў паветранай прасторы. Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі пазней паведаміла аб выяўленні сямі БПЛА і “абломкаў адной ракеты невядомага паходжання”, большая частка выяўленая ў Люблінскім ваяводстве.

- ГрамадстваНамеснік міністра энергетыкі назваў штатнымі штодзённыя адключэнні электрычнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў студзені знізіўся на 2,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаВальфовіч адсправаздачыўся аб завяршэнні першага этапу праверкі боегатоўнасці па распараджэнні ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 2 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка


