Мінск 18:47

БЧ паведаміла пра спазненне цягніка з Адлера, верагодна, праз дыверсію ўкраінскай выведкі ў Арлоўскай вобласці

14 верасня, Позірк. У сувязі са “змяненнем маршруту руху па тэрыторыі Арлоўскай вобласці” (РФ) 14 верасня 2025 года цягнік №359 Адлер — Калінінград прыбудзе ў Мінск з шасцігадзінным спазненнем, паведамляе Беларуская чыгунка (БЧ).

БЧ папрасіла “з разуменнем паставіцца да гэтай акалічнасці і ўлічваць яе пры планаванні паездак”.

Аб дыверсіі на чыгунцы ў Арлоўскай вобласці СМІ паведамілі напярэдадні ўвечары. Адзначалася, што ў выніку дэтанацыі выбуховых прылад загінулі два чалавекі, рух на перагоне Малаархангельск — Глазуноўка быў спынены.

Інфармацыю пацвердзіў губернатар гэтага расійскага рэгіёна Андрэй Клічкоў.

14 верасня выданне “РБК-Украіна” паведаміла аб дачыненні да выбухаў Галоўнага ўпраўлення выведкі і Сіл спецыяльных аперацый Украіны. Адзначаецца, что пры выбухах загінулі два супрацоўнікі Расгвардыі РФ.

Цягнік Адлер — Мінск рухаецца з шасцігадзінным спазненнем з-за падзення абломкаў БПЛА ў Растоўскай вобласці

20 ліпеня, Позірк. Пра "затрымку больш за 6 гадзін" у руху цягніка № 301 Адлер — Гомель — Мінск паведамляе тэлеграм-канал Беларускай чыгункі. Прычынай называецца "пашкоджанне кантактнай сеткі 19 ліпеня 2025 года на станцыі Ліхая ў Растоўскай вобласці (Расійская Федэрацыя)". …
Падзяліцца: