Цягнік Адлер — Мінск рухаецца з шасцігадзінным спазненнем з-за падзення абломкаў БПЛА ў Растоўскай вобласці

20 ліпеня, Позірк. Пра “затрымку больш за 6 гадзін” у руху цягніка № 301 Адлер — Гомель — Мінск паведамляе тэлеграм-канал Беларускай чыгункі.
Прычынай называецца “пашкоджанне кантактнай сеткі 19 ліпеня 2025 года на станцыі Ліхая ў Растоўскай вобласці (Расійская Федэрацыя)”.
Адзначаецца, што цягнік выехаў з Адлера (РФ) 18 ліпеня а 17:52.
Як паведаміла 19 ліпеня АТ “Федэральная пасажырская кампанія” (ФПК, даччыная кампанія Расійскіх жалезнх дарог), 75 пасажырскіх цягнікоў “ідуць з затрымкамі пасля прыпынення руху на перагоне Ліхая — Замчалава ў Растоўскай вобласці”.
Парушэнне графіка руху адбылося “ў сувязі з пашкоджаннем кантактнай сеткі праз падзенне абломкаў БПЛА”.
20 ліпеня ФПК паведаміла аб затрымцы руху 132 цягнікоў.
Растоўская вобласць мяжуе з Украінай, дзе з 24 лютага 2022 года працягваецца вайна, развязаная Расіяй пры падтрымцы беларускіх уладаў.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


