У жніўні без уліку сезонных тавараў найбольш падаражэлі квіткі на прыгарадныя электрычкі, абутак для дзяўчынак і какава-парашок

15 верасня, Позірк. Квіткі на прыгарадныя электрычкі, абутак для дзяўчынак (зімовыя і дэмісезонныя паўбоцікі, боцікі) і какава-парашок найбольш падаражэлі ў жніўні 2025 года без уліку сезонных тавараў, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз звестак Белстата.
Рост цэн склаў адпаведна 13,97%, 9,31% і 5,63% і пры агульным іх зніжэнні за месяц на 0,26%.
У першай пяцёрцы па падаражэнні з пачатку года:
сярод несезонных харчовых тавараў: какава-парашок (+59,97%), натуральная молатая кава (+28,38%), салёны селядзец (+24,98%), шакалад (+23,77%), растваральны какава-напой (+23,11%);
сярод сезонных харчовых тавараў: яблыкі (+84,77%), буракі (+47,83%), морква (+29,85%), рэпчатая цыбуля (+23,80%), бульба (+22,27%);
сярод нехарчовых тавараў: штодзённыя газеты (+16,78%), штотыднёвыя газеты (+16,06%), жаночыя зімовыя боты (+14,25%), штомесячныя часопісы (+13,70%), жаночыя дэмісезонныя боты, чаравікі, бацільёны (+13,37%);
сярод паслуг: паштовыя (+23,54%), курсы кіравання (+22,39%), абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі (+21,45%), халоднае водазабеспячэнне (+21,15%), санаторна-аздараўленчыя (+20,20%).
Сярод несезонных харчовых тавараў патаннелі толькі шліфаваны і паліраваны рыс (-5,80%), аліўкавы алей (-2,80%), яйкі (-1,29%) і воцат (-0,18%); сярод паслуг — толькі рытуальныя (-3,74%).
Больш падрабязная статыстыка даступная падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Літве затрыманыя трое падазраваных у незаконнай перавозцы 6 тыс. пачак беларускіх цыгарэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка



