Жонка Статкевіча звярнулася ў міліцыю ў сувязі з яго знікненнем

15 верасня, Позірк. Жонка палітыка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч звярнулася ў міліцыю ў сувязі з яго знікненнем, пра гэта яна паведаміла расійскаму выданню “Новая газета. Еўропа”.
Паводле яе слоў, заява ў міліцыі была прынятая, “праўда, гэта было вельмі доўга, пратрымалі мяне тры гадзіны нядзельным вечарам”.
“І пакуль я сядзела, назірала: там цяпер усе такія маладыя-зялёныя, што проста страшна”, — сказала Адамовіч.
“Калі яны два гады і сем месяцаў маглі трымаць майго мужа ў поўнай ізаляцыі, то што можа прымусіць мяне думаць, быццам цяпер мне раптам патэлефануюць і скажуць што-небудзь? Я буду шукаць яго ўсімі магчымымі спосабамі. Я вельмі спадзяюся, што здзелку з амерыканцамі, у рамках якой палітзэкаў вывезлі з турмаў, рэжыму скасаваць ужо не захочацца. І гэта ўсяляе надзею, што Мікалай жывы і вернецца”, — сказала жанчына.
Як паведамлялася раней, у атачэнні Статкевіча лічаць “вельмі верагодным”, што ён цяпер знаходзіцца ў калоніі ў Глыбокім.
Статкевіч, затрыманы ў траўні 2020 года і асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі, быў вызвалены 11 верасня разам з групай іншых зняволеных (агулам 52, з іх 40 палітычных) у межах здзелкі паміж адміністрацыяй прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і Аляксандра Лукашэнкі. Умовай вызвалення быў выезд вязняў з краіны. Статкевіч адмовіўся эміграваць у Літву, куды павезлі групу, і вярнуўся на беларускую тэрыторыю. У другой палове дня 11 верасня яго зафіксавалі камеры відэаназірання на беларуска-літоўскай мяжы паміж пунктамі пропуску Каменны Лог і Мядзінінкай. З таго часу пра яго лёс дакладнай інфармацыі няма. Да вызвалення ўтрымліваўся у папраўчай калоніі № 13 у Глыбокім (Віцебская вобласць).

Ціханоўская заклікала міжнародную супольнасць запатрабаваць вызвалення Статкевіча


- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў на беларуска-польскай мяжы за апошнія шэсць дзён узрасла на 20%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства