Мінск 14:49

У жніўні намінальны сярэдні заробак паменшыўся на 9,7 рубля, гэта першае зніжэнне са студзеня

Фота: moneyinformer.ru

24 верасня, Позірк. Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў жніўні 2025 года склала 2.762,7 рубля — на 9,7 рубля менш (-0,3%), чым у ліпені (2.772,4), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У снежні 2024-га яна складала 2.693,9 рубля, студзені 2025-га — 2.427,4, лютым — 2.428,1, сакавіку — 2.601,8, красавіку — 2.613,5, траўні — 2.652,3, чэрвені — 2.717,8.

Падзяліцца: