Рыжанкоў у ААН пахваліў Кітай і сустрэўся з калегамі з Амана, Мазамбіка, Эфіопіі, Інданезіі, Анголы, Зімбабвэ, Казахстана

24 верасня, Позірк. Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў пахваліў Кітай і сустрэўся з калегамі з шэрагу краін Азіі і Афрыкі ў першы дзень візіту ў Нью-Ёрк 23 верасня, вынікае з паведамлення прэс-службы беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Рыжанкоў прыбыў у Нью-Ёрк для ўдзелу ў працы 80-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН.
Паведамляецца аб удзеле кіраўніка МЗС у арганізаваным кітайскай дэлегацыяй мерапрыемстве высокага ўзроўню па пытаннях Ініцыятывы глабальнага развіцця. У сваім выступленні Рыжанкоў падкрэсліў, што згаданая ініцыятыва “з’яўляецца выдатным прыкладам адказнага лідарства Кітая, накіраванага на аб’яднанне намаганняў краін для вырашэння агульных сусветных праблем і ўмацавання справядлівага шматпалярнага светапарадку”.
“На палях” Генасамблеі міністр правёў перамовы з кіраўніком МЗС Амана Саідам Бадрам бін Хамадам бін Хамудам Аль-Бусаідзі, гаворка ішла пра “развіццё двухбаковага супрацоўніцтва, умацаванне эканамічнага і інвестыцыйнага партнёрства, а таксама развіццё дагаворна-прававой базы”.
З міністрам замежных спраў і супрацоўніцтва Мазамбіка Марыяй Мануэлай душ Сантуш Лукаш асноўная ўвага нададзена “перспектыўным напрамкам узаемадзеяння з акцэнтам на сельскагаспадарчую сферу, харчовую бяспеку, горназдабыўную прамысловасць”, а таксама магчымасць“выкарыстання партовай інфраструктуры”.
Пытанням “нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і ўмацавання ўзаемадзеяння на міжнародных пляцоўках”, у прыватнасці, у рамках БРІКС, была прысвечана сустрэча з міністрам замежных спраў Эфіопіі Хадэрам Аберам Адмасу. Бакі дамовіліся “прасоўваць сумесныя праекты па механізацыі аграрнага сектара Эфіопіі з выкарыстаннем беларускай тэхнікі і тэхналогій”, абмеркавалі магчымасці “падрыхтоўкі эфіопскіх спецыялістаў у беларускіх навучальных установах”.
Адбыліся таксама гутаркі Рыжанкова з кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў Анголы, Інданезіі, Казахстана і Зімбабвэ.
80-я сесія Генасамблеі ААН праходзіць 23–29 верасня.
Чакаецца, што 25 верасня ў рамках Генасамблеі пройдзе дадатковае мерапрыемства “Час падсправаздачнасці і справядлівасці: вяршэнства закона пад пагрозай у Беларусі”.
22–25 верасня ЗША наведвае беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская. Запланаваны яе ўдзел у мерапрыемствах Генасамблеі ААН.
- ГрамадстваУ Нацыянальнай бібліятэцы не ведаюць тэрытарыяльную прыналежнасць Турава, адкуль, на думку Лукашэнкі, карані беларусаў (фотафакт)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаНягледзячы на намаганні ўладаў па прыцягненні працоўных мігрантаў, колькасць вакансій для замежнікаў расце — даныя дзяржслужбы занятасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, ЭканомікаУ 2025 годзе ў Германіі афіцыйна было працаўладкавана 12,5 тыс. беларускіх грамадзян, кожны пяты — па дэфіцытнай спецыяльнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваПлошча пажараў у экасістэмах Гомельскай вобласці за апошнія паўтара месяца амаль у 2 разы перавысіла паказчык за ўсё першае паўгоддзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ ліпені 2026 года найбольш падаражэлі гарачае водазабеспячэнне, авіябілеты і аўтазапчасткі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка



