Польшча афіцыйна апавясціла Беларусь аб адкрыцці мяжы — ДПК

24 верасня, Позірк. Памежная ахова Польшчы афіцыйна апавясціла беларускі бок аб адкрыцці мяжы з паўночы (1:00 па Мінску) 25 верасня, паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт (ДПК).
Будуць адкрытыя пасажырскі пункт пропуску Брэст (з сумежнага боку Цярэспаль), грузавы — Казловічы (Кукурыкі), а таксама чатыры чыгуначныя: Гродна (Кузніца-Беластоцкая), Бераставіца (Зубкі-Беластоцкія), Свіслач (Сямёнаўка), Брэст (Цярэспаль).
23 верасня прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў, што мяжа з Беларуссю будзе адкрытая апоўначы 25 верасня (1:00 па беларускім часе), аднак падкрэсліў, што ў выпадку неабходнасці — калі “ўзмоцніцца напружанасць або агрэсіўныя паводзіны некаторых суседзяў” — урад “не будзе вагацца” і закрые мяжу зноў.
Польшча закрыла мяжу с Беларуссю з 12 верасня, калі пачаліся беларуска-расійскія стратэгічныя вучэнні “Захад-2025“, якія і паслужылі падставай для такога рашэння.
У апошні дзень манеўраў, 16 верасня, стала вядома, што Варшава пасля заканчэння вучэнняў не адкрыла мяжу.
На перамовах з міністрам замежных спраў Кітая Ван І 15 верасня абмяркоўвалася пытанне закрытай з ініцыятывы Польшчы мяжы з Беларуссю, паведаміў кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі 18 верасня.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская вітала намер Польшчы адкрыць мяжу з Беларуссю, адзначыўшы “канструктыўную ролю” Кітая.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


