Лукашэнка хоча паразмаўляць з Зяленскім

27 верасня, Позірк. Пагадзіцца на прапанаваныя РФ нібыта “выгадныя для яго ўмовы міру” заклікаў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні дзяржпрэсы РФ 26 верасня пасля сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Маскве.
Лукашэнка сцвярджае, што згаданыя ўмовы “ўвогуле былі ўхваленыя амерыканцамі, яны ўзялі паўзу, каб падумаць”.
“Вельмі добрыя прапановы. Калі ўкраінцы не пойдуць на гэтыя прапановы, гэта будзе тое, што было ў пачатку СВА (спецыяльная ваенная аперацыя; так Лукашэнка называе вайну ва Украіне — “Позірк”.). Гэта будзе яшчэ горш. Яны страцяць Украіну. <…> Трэба было спыніцца, і тады ўвесь усход быў бы ўкраінскім, акрамя Крыма. Не, не спыніліся — страцілі ўсход. Цяпер не спыняцца (з майго пункту гледжання — чалавека, глыбока пагружанага ў гэтую сітуацыю) — яны страцяць усю Украіну”, — сказаў Лукашэнка.
Паводле яго сцвярджэння, Пуцін “нічога не хавае” ад яго, у прыватнасці, запрасіў на даклад Генеральнага штаба Узброеных сіл РФ: “Слухайце, на ўсіх франтах, і асабліва на некаторых участках расіяне практычна захапілі буйныя населеныя пункты. І я так гляджу геаграфічна: а што далей? А далей ужо расійскае войска цяжка будзе спыніць”.
Лукашэнка таксама сказаў, што хацеў бы паразмаўляць з Уладзімірам Зяленскім да гіпатэтычнай сустрэчы таго з Пуціным. Паводле слоў спікера, яму “ёсць што сказаць” прэзідэнту Украіны: “Кіраўнікам трох славянскіх дзяржаў трэба сесці і дамовіцца аб заканчэнні гэтай незразумелай вайны. Не дамовімся — будзе дрэнна ўсім”.
Лукашэнка неаднаразова выказваўся пра Зяленскага ў прыніжальнай форме. Самую грубую абразу ён дапусціў 7 сакавіка 2023 года, абвінаваціўшы ўкраінскага прэзідэнта ва ўхваленні “тэракту” на аэрадроме Мачулішчы і назваўшы “проста гнідай”.
7 студзеня 2025 года Лукашэнка сказаў: “Чаму Валодзя Зяленскі сябе так паводзіць? Мы ж нармальна з ім былі, у добрых стасунках. І мая маленькая сям’я таксама. Чаго ён вякае, чаго яму не хапае? Яму даюць каманду. Трэба ўсяляк рабіць усё, каб уцягнуць краіну ў вайну”.
Апошні раз Лукашэнка размаўляў з Зяленскім па тэлефоне 5 жніўня 2020 года.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёй поўнамаштабнай вайне супраць Украіны.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Чыкага заклікала адрадзіць веру ў дэмакратыю і прыхільнасць да свабоды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі колькасць грамадзян сталага веку за год павялічылася на 3,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаПрызнанне ахвяр рэпрэсій палітвязнямі з'яўляецца "безумоўным дабром" — КасінераўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка