Блэкаўт на Чарнобыльскай АЭС праз атаку расійскіх дронаў доўжыўся больш за тры гадзіны — Зяленскі

2 кастрычніка, Позірк. Блэкаўт на Чарнобыльскай АЭС, выкліканы атакай расіян на энэргетычную падстанцыю ў Славуцічы (Кіеўская вобласць), доўжыўся больш за тры гадзіны, паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Паводле яго слоў, без святла засталося новае сховішча, якое абараняе навакольнае асяроддзе ад рэшткаў чацвёртага энергаблока, і сховішча для адпрацаванага ядзернага паліва. У ім захоўваецца 80% усяго адпрацаванага паліва за час функцыянавання АЭС (больш за 3.250 тон).
Зяленскі падкрэсліў, што расіяне не маглі не ведаць, што ўдар па аб’ектах у Славуцічы будзе мець такія наступствы для Чарнобыля.
“Гэта быў мэтанакіраваны ўдар, яны ўжылі больш за 20 дронаў — паводле папярэдняй ацэнкі, расійска-іранскіх “шахедаў”, — адзначыў прэзідэнт.
Ён дадаў, што частку БПЛА атрымалася збіць, але ўдар быў арганізаваны “менавіта хваляй дронаў, каб ускладніць абарону аб’екта”.
Прэс-служба Міністэрства энэргетыкі Украіны паведаміла, што пашкоджанне праз атаку РФ прывяло да аварыйнай сітуацыі на стратэгічна важным аб’екце, што пагражала ядзернай бяспецы. Надзвычайнае здарэнне было ліквідавана за некалькі гадзін. Радыяцыйная абстаноўка не ўяўляе пагрозы для людзей, запэўніла міністр энергетыкі Святлана Грынчук.
7 сакавіка аб ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі на Чарнобыльскай АЭС паведаміла Грынчук на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” (тады яна займала пасаду міністра абароны навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў Украіны).
Паводле яе слоў, тленне напаўняльніка ахоўнай абалонкі саркафага станцыі, уведзенага ў строй у 2019 годзе, спынена ў 12 гадзін 7 сакавіка.
14 лютага паведамлялася, што ў ахоўную абалонку саркафага ЧАЭС урэзаўся беспілотны лятальны апарат, узнікла ўзгаранне.
24 лютага 2022 года, у першы дзень поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, расійскія войскі, якія зайшлі з беларускай тэрыторыі, захапілі ЧАЭС і прабылі там да 31 сакавіка, пасля чаго адступілі ў РФ разам з палоннымі байцамі Нацыянальнай гвардыі, якія ахоўвалі станцыю. У выніку дзеянняў расійскай арміі быў сур’ёзна парушаны працоўны працэс, уключаючы электразабеспячэнне.

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 28 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 9,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПатрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання за жнівень павялічыліся на 2,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія прадухіліла больш за 11 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаГрузія афіцыйна пацвердзіла беларускаму праваабаронцу Кісляку, што ў дачыненні да яго не праводзіцца працэдура дэпартацыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


