Ціханоўская сустрэлася з Санду

2 кастрычніка, Позірк. Словы падтрымкі малдаўскаму народу, “які паказвае, што нават у складаных умовах можна ўпэўнена крочыць шляхам свабоды і еўрапейскай будучыні”, выказала дэмлідар Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы з прэзідэнтам Малдовы Маяй Санду на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці 2 кастрычніка ў Капенгагене.
“Яшчэ раз віншую з перамогай PAS на парламенцкіх выбарах! Малдова — прыклад для ўсіх нас. Захапляюся вашым лідарствам, мужнасцю і адданасцю дэмакратычным каштоўнасцям”, — цытуе беларускага палітыка яе прэс-служба.
Парламенцкія выбары ў Малдове адбыліся 28 верасня.
Праеўрапейская партыя Санду “Дзеянне і салідарнасць” (PAS) перамагла, набраўшы больш за 50% галасоў.
Паліцыя Малдовы пачала расследаванне па факце перавозкі выбаршчыкаў з Расіі у Мінск для галасавання на выбарах. Раней паведамлялася аб прыездзе з РФ для галасавання дзясяткаў малдаўскіх грамадзян. Выбарчы ўчастак размешчаны ў амбасадзе Малдовы ў Беларусі. У РФ адкрыта ўсяго два ўчасткі для галасавання на выбарах у малдаўскі парламент, абодва размешчаныя ў Маскве.
На ўчастку для галасавання ў амбасадзе Малдовы ў Беларусі большасць атрымаў “Патрыятычны блок” прарасійскага экс-прэзідэнта Ігара Дадона (53,19%; 150 галасоў). “Дзеянне і салідарнасць“ на другім месцы (28,72%; 81).
Малдаўскі народ “абраў шлях дэмакратыі, незалежнасці і еўрапейскай будучыні”, заявіла раней Ціханоўская, каментуючы вынікі галасавання.
Палітык наведвала Малдову ў кастрычніку 2023 года на запрашэнне Санду.
Персонай нон грата абвешчаны супрацоўнік беларускай амбасады ў Малдове
Амбасадар Беларусі Бубен уручыў даверчыя граматы прэзідэнту Малдовы Санду
Латушка выказаў расчараванне, што прэзідэнт Малдовы прыняла даверчыя граматы ў новага беларускага амбасадара
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Хроніка палітычных рэпрэсій за 6 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Аўстралію ўзмацніць падтрымку беларускага народа (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПрэм'ер Аўстраліі на сустрэчы з Ціханоўскай выказаў "поўную падтрымку" беларускаму народуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла амаль на 27% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць па крэдытах арганізацый горназдабыўной прамысловасці вырасла за год у 6,4 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка



