Амбасадар Беларусі Бубен уручыў даверчыя граматы прэзідэнту Малдовы Санду
5 верасня, Позірк. Амбасадар Беларусі ў Малдове Анатоль Бубен 5 верасня ўручыў даверчыя граматы прэзідэнту краіны Мае Санду, паведамляе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Адзначаецца, што “падчас кароткай гутаркі” з Санду дыпламат “пацвердзіў зацікаўленасць у падтрыманні канструктыўнага дыялогу з Малдовай, а таксама праінфармаваў кіраўніцу дзяржавы пра скіраванасць Мінска на актывізацыю беларуска-малдаўскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва”.
Пра гатоўнасць дзяліцца дасягненнямі “ў галіне дзяржаўнага і сацыяльна-эканамічнага будаўніцтва” заявіў Аляксандр Лукашэнка 27 жніўня ў віншаванні народу Малдовы з Днём незалежнасці.
“Перакананы, што незалежна ад палітычнай сітуацыі, якая складваецца, беларусы і малдаване працягнуць падтрымліваць сяброўскія адносіны, заснаваныя на глыбокай узаемнай павазе і даверы”, — адзначыў віншавальнік.
Лукашэнка не павіншаваў са святам прэзідэнта Малдовы Маю Санду, якая крытыкуе яго рэжым, сустракаецца са Святланай Ціханоўскай і дэкларуе курс на інтэграцыю з Еўрасаюзам. Малдова мае статус кандыдата на ўступленне ў ЕС. У парламенце краіны дзейнічае група “За дэмакратычную Беларусь”.
12 ліпеня на сустрэчы ў Мінску з экс-прэзідэнтам Малдовы, а цяпер кіраўніком прарасійскай Партыі сацыялістаў Ігарам Дадонам Лукашэнка заявіў, што беларускія ўлады “гатовыя да супрацоўніцтва з Малдовай”.
Гаспадар сустрэчы пажаліўся на тое, што малдаване ад беларусаў “адарваныя вайной”, не згадаўшы, што поўнамаштабную агрэсію супраць Украіны, якая знаходзіцца паміж Беларуссю і Малдовай, развязала Расія, на якую арыентуюцца абодва палітыкі.
На прэзідэнцкіх выбарах у Малдове ўвосень 2024 года была пераабраная Мая Санду. Па выніках другога тура яна набрала 55,35% галасоў выбарцаў, яе апанент — падтрыманы партыяй Дадона прарасійскі палітык Аляксандр Стаяногла — 44,65%. На ўчастак для галасавання ў амбасадзе Малдовы ў Мінску масава завозіліся малдаване з Расіі, якія ў асноўным сімпатызуюць РФ. Гэта адбілася на выніках галасавання ў дыпмісіі.
Сёлета 28 верасня ў Малдове адбудуцца парламенцкія выбары.

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў верасні вырас на 1,2% пасля зніжэння на 0,8% у жніўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 9 месяцаў 2025 года суседнія краіны ЕС зафіксавалі амаль 38 тыс. спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда гандлю таварамі з краінамі па-за СНД вырасла да 5,7 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка