Мінск 20:21

Латушка абмеркаваў у МЗС Францыі прыцягненне да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі

Фота: прэс-служба АПК

6 кастрычніка, Позірк. Магчымую ролю Францыі ў прыцягненні да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі абмеркаваў у Парыжы (Францыя) намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага упраўлення Павел Латушка падчас сустрэчы з намеснікам дырэктара Дырэктарата па кантынентальнай Еўропе МЗС Францыі Бенджамінам Рорыгам і намесніцай дырэктара па Усходняй Еўропе і Расіі МЗС Францыі Элізабэт Бердэнс. 

У сустрэчах прымаў удзел прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве АПК Уладзімір Астапенка.

Тэмамі сустрэч былі таксама спрыянне з боку Францыі вызваленню палітычных зняволеных у Беларусі, праблемныя пытанні легалізацыі беларусаў у краіне, ўзмацненне санкцыйнага ціску на рэжым Мінск за падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны і інш.

Латушка, як паведамляе прэс-служба АПК, звярнуў увагу на узмацненне пераследу апанентаў беларускіх уладаў за межамі краіны.

Прадстаўнікі МЗС Францыі, як сцвярджаецца, “выказалі няўхільную падтрымку дэмакратычным сілам ў барацьбе за свабоду і незалежнасць Беларусі”: “Праведзеныя канструктыўныя перамовы дазваляюць і надалей разлічваць на ўзаемнае супрацоўніцтва і далейшае дапамогу з боку Францыі”.

Латушка і Астапенка прымуць удзел у трэцяй сустрэчы Альянсу парламенцкіх груп “За дэмакратычную Беларусь”, арганізаванай Нацыянальным сходам Францыі 6–7 кастрычніка.

Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская таксама наведае Парыж і возьме ўдзел у сустрэчы.

Ціханоўская сустрэлася з Макронам

2 кастрычніка, Позірк. За паслядоўную падтрымку дэмакратычнай Беларусі і салідарнасць з беларускім народам падзякавала дэмлідэр Святлана Ціханоўская прэзідэнту Францыі Эманюэлю Макрону падчас размовы з ім на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці 2 кастрычніка ў Капенгагене.  "Для нас вельмі каштоўна, што …
Падзяліцца: