Ціханоўская сустрэлася з Макронам

2 кастрычніка, Позірк. За паслядоўную падтрымку дэмакратычнай Беларусі і салідарнасць з беларускім народам падзякавала дэмлідар Святлана Ціханоўская прэзідэнту Францыі Эманюэлю Макрону падчас размовы з ім на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці 2 кастрычніка ў Капенгагене.
“Для нас вельмі каштоўна, што Францыя працягвае стаяць побач у змаганні за свабоду і правы чалавека”, — адзначыла дэмлідар, якую цытуе яе прэс-служба.
Апошні раз Ціханоўская размаўляла з Макронам у траўні.
Таксама палітык правяла сустрэчы з прэм’ер-міністрам Швецыі Ульфам Крыстэрсанам, прэзідэнтам Румыніі Нікушорам Данам, прэм’ер-міністрам Нарвегіі Ёнасам Гарам Стэрэ і прэм’ер-міністрам Балгарыі Росэнам Жалязкавым.
Раней, як паведамляў “Позірк”, Ціханоўская правяла кароткія сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам.

- ЭканомікаБеларусь заняла 12-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на трэцім месцы ў ЕАЭС па падаражэнні квартплаты і тарыфаў ЖКП (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


