Выйшаў на волю палітвязень Сяргей Адзярыха — былы намеснік гендырэктара БелТА па ідэалагічнай працы

14 траўня, Позірк. Выйшаў на волю палітвязень, былы намеснік генеральнага дырэктара БелТА па ідэалагічнай працы Сяргей Адзярыха, паведамляе “Наша Ніва”.
Гэта адбылося ў 2025 годзе, у кастрычніку Адэрыха працаўладкаваўся кіроўцам таксі.
10 студзеня 2022 года суд Савецкага раёна Мінска прыгаварыў экс-прадстаўніка дзяржаўнага інфармагенцтва да 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму і штрафу ў памеры 500 базавых велічынь (16 тыс. рублёў). Суддзя Аляксандр Воўк прызнаў яго вінаватым паводле ч. 2 арт. 426 КК (перавышэнне службовых паўнамоцтваў).
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Адзярыху абвінавацілі ў тым, што ён “уступіў у злачынную змову з асобай за межамі Беларусі, якая з’яўляецца адным з кіраўнікоў так званага “Народнага антыкрызіснага ўпраўлення”, ажыццяўляе незаконную дзейнасць па звяржэнні дзяржулады ў Беларусь і захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам”, а таксама з’яўляецца “адным са стваральнікаў і прадстаўніком дэструктыўнага тэлеграм-канала “Нік і Майк”.
Бок абвінавачання сцвярджаў, што мужчына перадаваў атрыманыя БелТА звесткі, на аснове якіх у тэлеграм-канале выйшла каля 60 публікацый аб мерапрыемствах з удзелам Аляксандра Лукашэнкі і іншых чыноўнікаў.
У судзе Адзярыха пацвердзіў, што “дамовіўся з прадстаўніком НАУ перадаваць інфармацыю ў абмен на тое, што калі зменіцца ўлада, ён зможа пазбегнуць люстрацыі, захавае маёмасць і застанецца на пасадзе”.
Як паведамлялася, 2 снежня 2021 года на падставе заявы пракуратуры Мінска інфармацыйную прадукцыю тэлеграм-канала “Нік і Майк” прызналі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. Рашэннем МУС ад 30 сакавіка 2022 года група грамадзян, аб’яднаных тэлеграм-каналам і ботам “Нік і Майк”, аднайменнымі суполкамі ў “Вайберы”, “Аднакласніках” і youtube-каналам, прызнаная “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
На канал на той момант падпісана каля 55 тысяч чалавек. Вядомы інсайдамі з уладных структур. Там публікаваўся, у прыватнасьці, графік паездак Аляксандра Лукашэнкі. Аналізуецца сітуацыя ва ўнутранай і знешняй палітыцы. Цяпер канал неактыўны.
Паведамлялася, што канал “Нік і Майк” быў створаны пры ўдзеле міжнароднага каардынатара Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці (БФСС) Анатоля Котава, які знік у Турцыі 21 жніўня 2025 года.
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале Беларусь дзяліла з Кыргызстанам другое месца ў ЕАЭС па кошце бензіну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



