МУС паведаміла пра затрыманне 21-гадовага жыхара Віцебскай вобласці, які “прытрымліваўся нацыяналістычных і пратэстных поглядаў”

14 траўня, Позірк. Супрацоўнікамі ГУБАЗіК МУС пры сілавой падтрымцы атрада спецпрызначэння “Віцязь“ унутраных войскаў затрыманы 21-гадовы жыхар Віцебскай вобласці, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле сцвярджэння ведамства, затрыманы “прытрымліваўся нацыяналістычных і пратэстных поглядаў”.
Заяўляецца, што ў сацсетках ён “пакідаў каментарыі і выявы аб прычыненні шкоды ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, бо лічыў, што ў іх дзеяннях не было подзвігу“. Таксама мужчына “размяшчаў фотавыявы з партрэтам Адольфа Гітлера ў сацыяльных сетках з мэтай гераізацыі яго асобы”.
Распачатая крымінальная справа за “наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці або варажнечы”, гаворыцца ў паведамленні.
Падрабязнасці пра “пратэстныя погляды” затрыманага ў рэлізе МУС не прыводзяцца.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



